Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Асвея)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
![]() Касцёл Святога апостала Лукі і кляштар дамініканцаў, 1913 год | |
56°00′49″ пн. ш. 28°06′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Асвея |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Антоні Парака |
Першае згадванне | 1674 |
Будаўніцтва | 1782 |
Дата скасавання | 1937 |
Стан | знішчаны |
![]() |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — колішні рымска-каталіцкі касцёл у гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы пабудаваны ў 1782 годзе. На той час у асвейскай парафіі налічвалася 3120 вернікаў.
З 1836 года, пасля паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар у Асвеі быў скасаваны, а касцёл становiцца парафiяльным (фарным).
У 1937 годзе зруйнаваны савецкімі ўладамі. На месцы касцёла ўтварыўся штучны пагорак з цэглы і будаўнічага друза, на якім месцамі бачны рэшткі падмуркаў і сценаў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны па праекту архiтэктара Антонiя Парака, быў мураваны, у стылi барока. Перад касцёлам стаяла сажнёвае ўкрыжаванне, насупраць амбоны — алтар з фігурай Пана Езуса. Асвейскі касцёл меў размалёваны звод, у зале было шмат ляпных упрыгожванняў: у алтары стаялі фігуры апосталаў.
Зноскі
- ↑ Касцёл Найсвяцейшай Тройцы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Асвея) на сайце Catholic.by (бел.)