Асвейская сядзіба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сядзіба
Асвейская сядзіба
Асвея. Руіны палаца 4.jpg
56°00′50,96″ пн. ш. 28°07′05,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Асвея
Тып будынка сядзіба
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва ???—1782 гады
Стан руіны

Асвейская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-ой паловы XVIII ст., знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі каля паўднёвага берага возера Асвейскае.

Асвейская сядзіба на малюнку Напалеона Орды

Пабудавана ў 1782 г. ў стылі класіцызму ў маёнтку мінскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца ў галіне каталіцкага будаўніцтва. З 1786 г. належыла графу Шадурскаму.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы палац з 5 корпусаў і з 4 шырокімі галерэямі меў арыгінальную планіроўку:

  • галоўных увахода было 4, адпаведна порам года;
  • унутраных — 12, па ліку месяцаў;
  • пакояў і залаў — па ліку тыдняў у годзе;
  • вокнаў — па ліку дзён у годзе.

Палац акружаў паркавы масіў, які займаў 40 гектараў (у наш час — 15 га). Парк належыць да пейзажнага тыпу перыяда рамантызма. У парку растуць мясцовыя пароды дрэў: ясень, ліпа, дуб, клён, бяроза[1]. Сярод экзотаў: таполя даўгалістая, таполя белая, таполя валасістаплодная, таполя канадская, лістоўніца сібірская, лістоўніца еўрапейская, спірэі, рабіннік рабіналісты, ружа маршчыністая і іншыя[2].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба была разбурана ў 1914 годзе. Засталіся руіны разам з касцёлам і аранжарэяй.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 ОСВЕЙСКАЯ УСАДЬБА (руск.) 
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]