Касцёл Перамянення Гасподняга (Лунін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Касцёл Перамянення Гасподняга
Łunin. Лунін (1935-39).jpg
52°17′55″ пн. ш. 26°38′24″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Лунін
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Дата пабудовы 1794 год

Касцёл Перамянення Гасподняга — колішні касцёл у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Łunin. Лунін (1918-34).jpg

У сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў Папай у 1773 годзе ў Луніне ў другой палове XVIII стагоддзя з’яўляюцца пiяры. У Лунiне пiяры пабудавалi мураваны касцёл, які быў аднанававы, з дзвюма вежамi, разгорнутымi да плоскасцi галоўнага фасада. Касцёл меў тую ж архiтэктонiку, што i касцёл Мiхаiла Арханёла ў вёсцы Лужкi (Шаркаўшчынскі раён).

У 1794 годзе быў будаўнiцтва новы касцёла па фундацыi Францыска Друцкага-Любецкага, якi стаў філіялам Гарадзішчанскай бенедыктынскай парафіі. Лёс першага касцёла невядомы.

Пасля падаўлення паўстання 1863 года касцёл быў закрыты, а вернiкi былi далучаны да пiнскай парафii.

Пасля доўгай адбудовы, у гады міжваеннай Польшчы, касцёл быў асвячоны 6 жніўня 1935 года. Але ўжо праз чатыры гады, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, храм быў разрабаваны і закрыты наступаючымi чырвонаармейцамi.

Пасля вайны будынак касцёла выкарыстоўваўся як клуб, спортзала, пазней у якасцi зернясховiшча. У пачатку 1960-х гадоў сцены да скляпенняў падмуркаў былi разабраны, а самi падмуркi засыпаны пяском i будаўнiчым смеццем i зараз на гэтым месцы горка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]