Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі
герб «Друцк»
герб «Друцк»
кашталян пінскі[d]
з 1793
суддзя земскі пінскі[d]
харунжы пінскі[d]
маршалак земскі пінскі[d]

Нараджэнне каля 1735
Смерць 1806
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Юзаф Друцкі-Любецкі
Маці Вікторыя са Скірмунтаў[d]
Жонка Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d]
Дзеці Геранім Друцкі-Любецкі, Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі, Тэрэза з Друцкіх-Любецкіх[d] і Караль Францавіч Друцкі-Любецкі

Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735 — 1806) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Юзафа, унук Багдана Казіміра.

Суддзя земскі (1765), харужы (1773) і маршалак (1782) пінскі, у 1793 годзе заняў новаўтвораную пасаду пінскага кашталяна, якая пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай скасавана.

У 1794 годзе заснаваў мураваны касцёл у Луніне. У 1799 годзе набыў у Сапегаў маёнтак Чарлёну ў Гродзенскім павеце.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сыноў Ануфрыя (1768—1841), маршалка пінскага (1799), Караля (1777—1860), маршалка пінскага (1802), Францішка Ксаверыя (1778—1846), міністра скарбу Царства Польскага (1821), і Гераніма (1779—1844).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]