Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Шаркаўшчына)
Выгляд
Касцёл | |
Узвіжання Святога Крыжа | |
---|---|
55°21′54″ пн. ш. 27°27′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Шаркаўшчыне |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 1992—1995 гады |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм збудаванне ў Шаркаўшчыне, будаваўся ў 1992—1995 гг. (асвечаны ў 1995) з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольная ў плане трохнефная 1-вежавая базіліка з 5-граннай апсідай. На фасадзе выступае трохярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Вальмавае пакрыццё апсіды завершана 4-граннай сігнатурай[1].
Зноскі
- ↑ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Шаркаўшчына) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Шаркаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)