Кача э пэпэ
Кача э пэпэ | |
---|---|
італ.: Pasta cacio e pepe | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Roman cuisine[d] і cuisine of Lazio[d] | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя |
|
Падача | |
Тып стравы | першая страва[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́ча э пэ́пэ (італ.: Cacio e pepe) — страва з макароны, тыповая для італьянскага рэгіёну Лацыё[1]. Cacio e pepe абазначае «сыр і перац» на некалькіх дыялектах цэнтральнай Італіі. У адпаведнасці з назвай, страва змяшчае цёрты сыр пекарына рамана і чорны перац разам са спагеці[1] або спагеціні[2]. Усе інгрэдыенты добра захоўваюцца на працягу доўгага часу, што робіць страву зручнай для пастухоў, якія шмат перасоўваюцца і ня маюць магчымасці гатаваць. Раіцца выкарыстоўваць макарону з шурпатай паверхняй, каб соус добра схапіўся.
Гатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Пасту зазвычай гатуюць у кіпячай падсоленай вадзе, пасля чаго яна выкідаецца ў цёрты пекарына, змяшаны з чорным перцам, з дадаткам невялікай колькасці гарачай, крухмалістай, вады, у якой гатавалася макарона. Цяпло плавіць сыр, а крухмал у вадзе дапамагае звязаць перац і сыр з макаронай[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Boni (1930), p. 46
- ↑ Pasta cacio e pepe(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 March 2018. Праверана 3 May 2018.
- ↑ Spaghetti Cacio e Pepe Ricetta Originale Romana (італ.). The Foodellers. Праверана 17 October 2019.