Патсдамскі каталог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Патсдамскі каталог (азначэнне PD, дадатковага каталога — PPD) — фотаметрычны каталог, складзены Мюлерам і Кемпфам на аснове вызначэнняў, зробленых візуальным фатометрам Цэльнера. Утрымлівае 14 тыс. зорак, ярчэйшых за m+7,5 паводле «Бонскага агляду». Пазней каталог быў дапоўнены данымі аб зорках у зоне ад 0° да −10°, і аб зорках на поўнач ад сутачнай паралелі +75°, але слабейшых.