Фундаментальны каталог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фундаментальны каталог (скарочана FK), зорны каталог, які складаецца і суправаджаецца Астранамічным інстытутам у Гайдэльбергу і ўтрымлівае пазіцыі, рухі і іншую інфармацыю для ідэнтыфікацыі г.зв. фундаментальных зорак.

FK5[правіць | правіць зыходнік]

Пятае выданне Каталогу складаецца з дзвюх частак. Першая частка, актуальнае 5-е выданне каталогу (азначэнне FK5), была падрыхтаваная калектывам пад кіраўніцтвам В. Фрыке (1988), утрымлівае даныя на 1535 базавых фундаментальных зорак, і з'яўляе сабой дапрацаванае 4-е выданне[1] (FK4, 1963, Фрыке і Копф), у якім папраўлены памылкі і ўлічана ўвядзенне сістэмы канстант Міжнароднага астранамічнага саюза (1976). У каталогу ўлічаныя звесткі з каля 300 іншых аглядных зорных каталогаў (Бонскі, Паўднёвы, Кардоўскі, Капскі фатаграфічны агляды і іншыя).

Другая частка каталогу, называная яго Пашырэннем (азначэнне FK5E), падрыхтаваная калектывам пад кіраўніцтвам В. Фрыке (1991), падае пазіцыі і рухі 3117 дадатковых фундаментальных зорак (магнітуды 5,5—9,7), узятых з Дадатку да 4-га выдання (азначэнне FK4S; Фрыке, 1963) і з спісу Міжнародных Эталонных Зорак (азначэнне IRS; Корбін, 1991). Гэтыя зоркі выдзелены ў асобную частку таму, што дакладнасць вымярэнняў у дачыненні да іх значна горшая за асноўную, першую, частку. Аднак, паводле намеру стваральнікаў, даныя Пашырэння таксама з'яўляюцца часткай 5-га выдання Фундаментальнага каталогу.

FK6[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Якое, у сваю чаргу, з'яўляецца працягам 3-га выдання (FK3; Копф, 1937—1938).

Літ.: Fifth Fundamental Catalogue (FK5) Part I. Fricke W., Schwan H., Lederle T. (in collaboration with Bastian U., Bien R., Burkhardt G., du Mont B., Hering R., Jaehrling R., Jahreiss H., Roeser S., Schwerdtfeger H.M., Walter H.G.). Veroeff. Astron. Rechen-Institut Heidelb. No. 32 (1988)