Катаскопіум чарнеючы (Catoscopium nigritum) — від брыевых імхоў.
Пашыраны пераважна ў паўночных шыротах Галарктыкі. На тэрыторыі Беларусі адзначаўся адзін раз у пачатку 19 стагоддзя ў Мядзельскім раёне, зараз – знікнуўшы від, унесены ў Чорны спіс зніклых відаў Чырвонай кнігі Беларусі. Рос на нізінных балотах паўночнга захаду, рэдкі рэлікт ледавіковага перыяду.
Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі густыя, 3—10 см вышынёй, зверху зялёныя, унутры ржава-бурыя, з густым рызоідным лямцам. Сцябло прамастойнае з галінастай верхавінкай. Лісце авальна-ланцэтнае, доўгазаваостранае, жылка доўгая і простая. Каробачка са спорамі чырванавата-бурая або амаль чорная, авальна-шарападобная, маленькая (0,6—1,5 мм даўжынёй) на чырванаватай ножцы да 2 см даўжынёй, вечка тупаканічнае.