Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам
| Рэйс 9268 Metrojet | |
|---|---|
| Хваставая частка рэйса 9268 — на кілі бачная частка надпісу «METROJET» | |
| Агульныя звесткі | |
| Дата | 31 кастрычніка 2015 года |
| Час | 07:15 МСК (прыблізна) |
| Характар | падзенне з эшалона, разбурэнне ў паветры |
| Прычына | тэрарыстычны акт |
| Месца |
|
| Каардынаты | 30°11′10,66″ пн. ш. 34°09′26,24″ у. д.HGЯO — разбурэнне ў паветры |
| Загінулыя | |
| Паветранае судна | |
|
Самалёт, які разбіўся, за 15 месяцаў да катастрофы |
|
| Мадэль | Airbus A321-231 |
| Авіякампанія |
|
| Пункт вылету |
|
| Пункт прызначэння |
|
| Рэйс | 7K-9268[1][2] |
| Бартавы нумар | EI-ETJ |
| Дата выпуску | 9 мая 1997 года (першы палёт) |
| Пасажыры | 217[3] |
| Экіпаж | 7 |
| Загінулыя | 224 (усе) |
| Выжылых | 0[4] |
Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў суботу 31 кастрычніка 2015 года ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі сусветнай авіяцыі.
Авіялайнер Airbus A321 расійскай кампаніі «Кагалымавія» (гандлёвая марка Metrojet) быў зафрахтаваны турыстычным аператарам Brisco і выконваў чартарны рэйс Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Праз 23 хвіліны пасля вылету з экіпажам была страчана радыёсувязь, а сам лайнер знік з радараў[8]. Пошукавыя групы егіпецкага ўрада выявілі абломкі самалёта каля горада Нехель.
Усе 224 чалавекі (з іх 25 дзяцей і 7 членаў экіпажа), якія знаходзіліся на борце, загінулі[4].
Гэта авіяцыйная катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі Егіпта і самалётаў сямейства Airbus A320[9]. Яна прывяла да самай масавай гібелі грамадзян Расіі ў авіякатастрофе[10].
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце[11]. Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў 17.11.2015 паведаміў, што прычынай крушэння самалёта стаў тэракт[12].
Экіпаж і пасажыры
[правіць | правіць зыходнік]| Грамадзянства людзей на борце | |||
|---|---|---|---|
| Грамадзянства | Пасажыры | Экіпаж | Усяго |
| 1 | 0 | 1[13][14] | |
| 212 | 7 | 219 | |
| 4 | 0 | 4[15] | |
| Разам | 217 | 7 | 224 |
Самалётам кіраваў расійскі экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і пяці бортправаднікоў[16][17]:
- Камандзір паветранага судна — Немаў Валерый Юр'евіч. Меў звыш 12 000 гадзін налёту, з іх 3860 гадзін на самалётах Airbus A321.
- Другі пілот — Трухачаў Сяргей Станіслававіч
- Старэйшы бортправаднік — Марцэвіч Валянціна Пятроўна
- Бортправаднікі:
- Беламестнаў Андрэй Віталевіч
- Алару Ірына Дзмітрыеўна
- Свірыдаў Станіслаў Васільевіч
- Філімонаў Аляксей Андрэевіч
Паводле звестак Расавіяцыі, на борце знаходзілася 192 дарослыя пасажыры і 25 дзяцей[18].
Паводле звестак МНС Расіі[19], большасць пасажыраў былі жыхарамі Паўночнага захаду Расіі, галоўным чынам з Санкт-Пецярбурга, таксама на борце знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і 1 грамадзянін Беларусі.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых. Прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву было даручана сфарміраваць дзяржаўную камісію ў сувязі з катастрофай самалёта «КагалымАвіа» ў Егіпце[20]. 1 лістапада абвешчана ў Расіі днём жалобы[21][22].
Свае спачуванні выказалі лідары Егіпта, Арменіі, Беларусі, Украіны, Азербайджана, Турцыі, Францыі, ЗША, Эстоніі і іншых краін[23][24][25][26][27] [28].
Улады Егіпта ў якасці папярэдняй прычыны крушэння A321 назвалі тэхнічныя няспраўнасці. Шэраг СМІ са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі Егіпта спачатку адзначалі, што слядоў тэрарыстычнага акту пры падзенні самалёта няма[29].
Авіякампаніі Emirates Airline, Air France, Lufthansa прыпынілі палёты над тэрыторыяй Сінайскага паўвострава да высвятлення прычын крушэння расійскага лайнера[30][31].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Найбуйнейшыя авіяцыйныя катастрофы
- Катастрофа Boeing 737 пад Шарм-эш-Шэйхам — папярэдняя найбуйнейшая авіякатастрофа ў Егіпце; адбылася гэтак жа пасля вылету з Шарм-эш-Шэйха з групай турыстаў.
- Катастрофа Boeing 767 пад Нантакетам — найбуйнейшая авіякатастрофа ў егіпецкай авіяцыі; адбылася роўна за 16 гадоў да гэтага.
- Катастрофа Ан-32 у Кіншасе — найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Афрыкі і расійскай авіяцыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Расклад рэйсаў (руск.). Аэрапорт Пулкава (Санкт-Пецярбург) (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Нумар рэйса 7K9268 не значыцца на табло прылёту ў Пулкава. Газета.ru. 2015-10-31. Праверана 2015-10-31. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2015. Праверана 1 лістапада 2015.
- ↑ Пасольства: на борце было не 224, а 219 чалавек. РІА Навіны.
- ↑ а б Егіпецкія ўлады пацвердзілі афіцыйна, што выжылых няма. Meduza.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-34687139 — 2015. Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ http://www.catchnews.com/world-news/no-survivors-in-russian-plane-crash-egyptian-officials-1446294663.html
- ↑ а б Aviation Safety Network accident description Праверана 3 сакавіка 2021.
- ↑ Мінавіяцыі Егіпта: пілот А321 не звяртаўся па дапамогу да дыспетчараў. РІА Навіны. 2015-10-31. Праверана 2015-10-31.
- ↑ ASN Aircraft accident Airbus A321-231 EI-ETJ Sinai (англ.)(недаступная спасылка). Aviation Safety Network. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2015. Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Life78 успомніў найбуйнейшыя расійскія авіякатастрофы (руск.)(недаступная спасылка). LifeNews (31 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2015. Праверана 1 лістапада 2015.
- ↑ Ісламісты заявілі пра адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце. Лента.ру.
- ↑ bbc.com
- ↑ «Усе формы перадпалётнага тэхнічнага абслугоўвання выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме». Коммерсантъ (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Па папярэдніх даных Пасольства ў Егіпце, сярод загінулых пры катастрофе расійскага авіялайнера адзін грамадзянін Беларусі. МЗС Беларусі (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ МНС РФ паведаміла пра чатырох украінцаў на борце A321. Дождж, тэлеканал.
- ↑ Спісы пасажыраў і экіпажа рэйса 9268 «Кагалымавіа» (руск.). Асацыяцыя тураператараў (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Інфармацыя па рэйсе 7К-9268 Шарм-Эль-Шэйх – Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка 2015 (руск.)(недаступная спасылка). Прэс-цэнтр Metrojet (31 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2015. Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ СМІ апублікавалі спіс пасажыраў самалёта Airbus «Кагалымавіа». RT (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Спіс пасажыраў і экіпажа самалёта Airbus A321 авіякампаніі «Кагалымавіа» 7К9268 Архівавана 13 жніўня 2017.
- ↑ Пуцін даручыў сфарміраваць дзяржкамісію па катастрофе самалёта ў Егіпце. РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ 1 лістапада абвешчаны ў Расіі днём жалобы па загінулых у авіякатастрофе. АП (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ У Расіі 1 лістапада абвешчана Днём жалобы ў сувязі з крушэннем самалёта. РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Франсуа Аланд выказаў спачуванні Расіі ў сувязі з катастрофай A321.(недаступная спасылка) (31 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2015. Праверана 1 лістапада 2015.
- ↑ Франсуа Аланд выказаў спачуванні Расіі ў сувязі з катастрофай A321. НТБ (31 кастрычніка 2015).
- ↑ Джон Кэры выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага самалёта ў Егіпце. RT.com. 31.10.2015. Праверана 2015-10-31.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Маргарыта Кіслова. СМІ: прэм'ер Егіпта адмяніў усе візіты з-за інцыдэнту з самалётам РФ. РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Пётр Парашэнка выказаў спачуванні праз Twitter
- ↑ http://rus.postimees.ee/3382235/prezident-jestonii-napravil-vladimiru-putinu-pismo-s-soboleznovanijami
- ↑ Крушэнне расійскага Airbus 321 у Егіпце: анлайн-трансляцыя. РБК. 2015-10-31. Праверана 2015-10-31.
- ↑ Air France і Lufthansa прыпынілі палёты над Сінайскім паўвостравам. РБК. 31.10.2015. Праверана 2015-11-01.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Emirates спыніла палёты над Сінаем. Slon Magazine. 01.11.2015. Праверана 2015-11-01.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам- Інфармацыя па рэйсе 7К-9268 Шарм-Эль-Шэйх — Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка 2015 Архівавана 4 лістапада 2015. — Metrojet
- Спіс пасажыраў і экіпажа самалёта Airbus A321 авіякампаніі «КагалымАвіа» 7К9268(недаступная спасылка). МНС Расіі. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2017. Праверана 1 лістапада 2015.
- Крушэнне расійскага лайнера ў Егіпце. Анлайн-рэпартаж. РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- 7K9268 flight history — FlightRadar24
- (англ.) Crisis Архівавана 24 сакавіка 2015. — Airbus