Перайсці да зместу

Катастрофа ATR 72 пад Сан-Паўлу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа ATR 72 пад Сан-Паўлу
Агульныя звесткі
Дата 9 жніўня 2024
Месца Віньеду, штат Сан-Паўлу, Бразілія
Загінулыя 62 (усе)
Параненыя 0[1]
Паветранае судна
Мадэль ATR 72-212A
Авіякампанія Voepass Linhas Aéreas
Пункт вылету Каскавел
Пункт прызначэння Сан-Паўлу
Рэйс PTB2283
Бартавы нумар PS-VPB
Дата выпуску 22 красавіка 2010 (першы палёт)
Пасажыры 58
Экіпаж 4

Катастрофа ATR 72 пад Сан-Паўлу — буйная авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў пятніцу 9 жніўня 2024 года. Авіялайнер ATR 72-212A бразільскай авіякампаніі Voepass Linhas Aéreas здзяйсняў унутраны рэйс PTB2283 па маршруце КаскавелСан-Паўлу, але праз 1 гадзіну і 26 хвілін пасля ўзлёту, знаходзячыся на вышыні каля 5200 метраў, трапіў у плоскі штопар і сутыкнуўся з зямлёй у муніцыпалітэце Віньеду ў 76 кіламетрах ад аэрапорта Сан-Паўлу[2]. Загінулі 62 чалавекі — 58 пасажыраў і 4 члены экіпажа[3].

Гэтая першая авіякатастрофа пасажырскага самалёта ў краіне з часоў катастрофы Let L-410 ў Рэсіфі ў 2011 годзе і першая для авіякампаніі Voepass Linhas Aéreas з моманту яе заснавання ў 1995 годзе[4][5]. Таксама гэта самая буйная авіякатастрофа ў Бразіліі (па колькасці загінулых) пасля катастрофы A320 у Сан-Паўлу ў 2007 годзе[6].

ATR 72-212A (рэгістрацыйны нумар PS-VPB, серыйны 908) быў выпушчаны ў 2010 годзе (першы палёт здзейсніў 22 красавіка). Абсталяваны двума турбавінтавымі рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW100[7][8].

Эксплуатаваўся авіякампаніямі Belle Air (з 28 чэрвеня 2010 года па 6 снежня 2013 года, змяніў у ёй тры бартавыя нумары — F-ORAB, I-LZAN і F-ORAI) і Pelita Air (з 29 снежня 2014 года па 10 чэрвеня 2022 года, борт PK-PAV, імя Dumai)[9][10].

28 жніўня 2022 года быў набыты авіякампаніяй Voepass Linhas Aéreas, у якой атрымаў б/н PS-VPB і імя Maritaca[11].

Экіпаж і пасажыры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Камандзір паветранага судна (КПС) — 35-гадовы Данілу Сантас Раману (парт.: Danilo Santos Romano)[12].
  • Другі пілот — 61-гадовы Умберту дэ Кампас Аленкар э Сілва (парт.: Humberto de Campos Alencar e Silva).

У салоне самалёта працавалі дзве бортправадніцы:

  • Рубія Сілва дэ Ліма (парт.: Rubia Silva de Lima), 41 год[13][14].
  • Дэбора Сопер Авіла (парт.: Debora Soper Avila), 28 гадоў[15].

Усе 62 чалавекі на борце (58 пасажыраў і 4 члены экіпажа) былі бразільцамі[16]. Адна з пасажыраў, Грасінда Марына Кастэлу да Сілва (парт.: Gracinda Marina Castelo da Silva), таксама мела грамадзянства Партугаліі[17].

Рэйс PTB2283 ляцеў з Каскавела (штат Парана) у Сан-Паўлу[16]. Лайнер знік з радараў а 13:22[18] і, па словах пажарных, упаў на зямлю на тэрыторыі муніцыпалітэта Віньеду (штат Сан-Паўлу)[19] у 76 кіламетрах ад сталіцы штата[20].

У раёне катастрофы дзейнічала паведамленне SIGMET, якое папераджае аб небяспецы моцнага атмасфернага абледзянення паміж эшалонамі FL120 (3650 метраў) і FL210 (6400 метраў). Паводле папярэдніх даных, хуткасць зніжэння самалёта дасягнула 13 000 ф/хвіл (каля 238 км/г)[21][22]. Па паведамленні ВПС Бразіліі, пілоты не аб’яўлялі аварыйнай сітуацыі[23].

Лайнер упаў на тэрыторыі ахоўнага жылога комплексу, паведамленняў аб загінулых і параненых на зямлі не паступала[24]. У выніку падзення было пашкоджана некалькі дамоў[16]. У сацыяльных сетках шырока распаўсюджваліся відэаролікі, знятыя за некалькі секунд да падзення самалёта[16][20].

Бразільскі навінавы тэлеканал GloboNews перапыніў трансляцыю Алімпіяды ў Парыжы, каб трансляваць падзеі з раёна катастрофы[19][25][26].

Усе 62 чалавекі на борце лайнера (58 пасажыраў і 4 члены экіпажа) загінулі. Першапачаткова паведамлялася, што на борце быў 61 чалавек, але раніцай 10 жніўня авіякампанія пацвердзіла смерць яшчэ аднаго пасажыра, Канстанціну Тэ Мая (парт.: Constantino Thé Maia), які не быў улічаны з-за тэхнічнай памылкі пры пацверджанні рэгістрацыі і пасадкі[27]. Не менш за 10 чалавек не паспелі сесці ў самалёт, бо чакалі рэйса не ля таго выхаду ў аэрапорце Каскавел[16]. Большая частка целаў на месцы катастрофы абгарэлі, праз што апазнанне было абцяжаранае[28]. Відавочца заявіў, што 3 чалавекі вылецелі з самалёта і ўпалі на заднім двары[29].

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, які знаходзіўся ў момант катастрофы на поўдні краіны, абвясціў хвіліну маўчання ў памяць аб загінулых[30]. Пазней у той жа дзень ён абвясціў аб трохдзённай нацыянальнай жалобе[19].

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Расследаваннем прычын катастрофы рэйса PTB2283 заняўся Цэнтр расследвання і прадухілення авіцыйных здарэнняў (CENIPA)[7].

Кіраўнік CENIPA Марсклу Марэну заявіў у дзень катастрофы, што абодва бартавых самапісцы — параметрычны і маўленчы — былі знойдзеныя і знаходзяцца ў іх распараджэнні[31][32]. Целы загінулых былі перавезены ў інстытут судовай медыцыны ў Кампінасе для судовых разглядаў[16].

  1. Yoon J. What We Know About the Plane Crash in Brazil — 2024. — ISSN 0362-4331 Праверана 20 жніўня 2024.
  2. В Бразилии разбился самолет, на борту было 62 человека. Власти говорят, что все погибли (руск.). BBC News Русская служба (9 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2024.
  3. Brazilian airliner crashes, all 62 on board killed (англ.). Reuters (9 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2024.
  4. Munhoz, Fábio (9 August 2024). "Aviação comercial regular brasileira não registrava acidentes desde 2007". CNN Brasil [бразільская партугальская]. Праверана 9 August 2024.
  5. "Acidente da Voepass é o maior da aviação comercial desde 2007". Poder360 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  6. Queda de avião mata 61 pessoas em Vinhedo(нявызн.). G1 (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  7. а б Hradecky, Simon. Crash: Voepass AT72 at Sao Paulo on Aug 9th, 2024, spun out of control and lost height(нявызн.). The Aviation Herald (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  8. Plane crash in Brazil's São Paulo state kills all 61 on board. BBC News (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  9. VoePass Linhas Aereas PS-VPB (ATR 42/72 — MSN 908) (Ex F-ORAB F-ORAI I-LZAN PK-PAV)
  10. PS-VPB VOEPASS ATR 72-500 (72-212A)
  11. VOEPASS recebeu na tarde de hoje seu mais novo ATR72-500(нявызн.). Revista Piloto Ribeirão (11 верасня 2022). Праверана 9 August 2024.
  12. "Comissária de Ribeirão Preto, SP, é uma das vítimas de acidente com voo da Voepass". G1 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  13. "Comissária de Ribeirão Preto, SP, é uma das vítimas de acidente com voo da Voepass". G1 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  14. "Queda de avião da Voepass mata 61 pessoas no interior de SP". Poder360 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  15. "Comissária de avião da Voepass que caiu em Vinhedo se dizia 'apaixonada pela aviação'". G1 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  16. а б в г д е Brazilian plane crash outside São Paulo killed 61, says airline (англ.). CNN (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  17. "48-year-old Portuguese among the fatalities of the plane that crashed in Brazil". Euronews. 2024-08-10. Праверана 2024-08-10.
  18. "Avião que caiu em Vinhedo não reportou emergência, diz FAB". G1 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  19. а б в Plane crashes in Brazil's Sao Paulo state, killing all 61 aboard, airline says (англ.). Associated Press (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  20. а б No survivors from plane that crashed in Brazil with 61 people on board, officials say. The Guardian (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  21. Flight Track Log ✈ PS-VPB 09-Aug-2024 (CAC / SBCA-GRU / SBGR) (англ.). FlightAware. Праверана 9 August 2024.
  22. Martins, Carlos (9 August 2024). "Avião ATR 72 da Voepass que ia para Guarulhos cai em Vinhedo, no interior paulista". Aeroin(парт.). Праверана 9 August 2024.
  23. "Avião que caiu em Vinhedo não reportou emergência, diz FAB". G1 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  24. Queda de avião mata 61 pessoas em Vinhedo(нявызн.). G1. Праверана 9 August 2024.
  25. Passenger Plane Crashes in Brazil, Killing 61 On Board. The New York Times (9 жніўня 2024). Праверана 9 August 2024.
  26. All 61 people aboard plane killed in Brazil crash (англ.). NBC News (9 жніўня 2024).
  27. "Companhia confirma morte de passageiro que não constava em lista e nº de vítimas de desastre aéreo em Vinhedo sobe para 62". G1. 2024-08-10. Праверана 2024-08-10.
  28. 'Corpos estão carbonizados', diz secretário de segurança de SP após queda de avião(нявызн.). O Tempo (9 жніўня 2024). Праверана 10 August 2024.
  29. Jovem diz que viu corpos espalhados e que ajudou idosos em quintal onde avião caiu(нявызн.). Folha de S.Paulo (9 жніўня 2024). Праверана 10 August 2024.
  30. Plane with 62 people aboard crashes in fiery wreck in Brazil's Sao Paulo state (англ.). AP News (9 жніўня 2024). Праверана 9 жніўня 2024.
  31. "Queda de avião da Voepass mata 61 pessoas no interior de SP". Poder360 [бразільская партугальская]. 9 August 2024. Праверана 9 August 2024.
  32. Kaminski-Morrow, David (10 August 2024). "Flight recorders retrieved from crashed Voepass ATR 72-500"(англ.). Flight Global. Праверана 10 August 2024.