Катастрофа ATR 72 у Покхары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа ATR 72 у Покхары
Агульныя звесткі
Дата 15 студзеня 2023
Месца
Загінулыя 72
Паветранае судна
Мадэль ATR 72  (фр.)
Авіякампанія Yeti Airlines  (англ.)
Пункт вылету Сцяг Непала Катманду
Пункт прызначэння Сцяг Непала Покхара
Рэйс NYT691
Бартавы нумар 9N-ANC
Дата выпуску 2007
Пасажыры 68
Экіпаж 4
Выжылых 0

Катастрофа ATR 72 у Покхары — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася побач з міжнародным аэрапортам Покхара  (англ.) ў Непале 15 студзеня 2023 года. Самалёт ATR 72  (фр.) авіякампаніі Yeti Airlines  (англ.), на борце якога былі 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа, разбіўся пры заходзе на пасадку[1].

Гэта самая смяротная авіякатастрофа ў Непале за апошнія 30 гадоў (з часоў катастрофы рэйса 268 пад Катманду ў 1992 годзе  (руск.))[2].

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Самалёт ATR 72-500 (серыйны нумар — 754) належаў авіякампаніі Yeti Airlines. Першы палёт борт здзейсніў у 2007 годзе. Самалёт быў абсталяваны рухавікамі Pratt & Whitney Canada PW127F[1].

Першапачаткова машына належала Kingfisher Airlines  (англ.) пад рэгістрацыйным нумарам VT-KAJ. Пазней, у 2013 годзе, самалёт быў перададзены Nok Air  (англ.), дзе яго перапісалі ў HS-DRD. У 2019 годзе набыты Yeti Airlines як 9N-ANC[3][4].

15 студзеня 2023 года борт выконваў унутраны рэйс з Катманду ў Покхару.

Члены экіпажа і пасажыры[правіць | правіць зыходнік]

На борце знаходзіліся 68 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Сярод пасажыраў былі 15 замежнікаў: 4 расіяніна, 1 ірландзец, 5 індусаў, 2 грамадзяніна Паўднёвай Карэі, 1 француз, 1 аргенцінец і 1 аўстраліец[5][6].

Краіна Пасажыры Экіпаж Усяго
Сцяг Непала Непал 53 4 57
Сцяг Індыі Індыя 5 0 5
Сцяг Расіі Расія 4 0 4
Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 2 0 2
Сцяг Ірландыі Ірландыя 1 0 1
Сцяг Аргенціны Аргенціна 1 0 1
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 1 0 1
Сцяг Францыі Францыя 1 0 1
Усяго 68 4 72

Катастрофа[правіць | правіць зыходнік]

Рэйс вылецеў з Катманду ў 10:33 раніцы па мясцовым часе. Пры заходзе на пасадку ў Міжнародны аэрапорт Покхара самалёт нахіліўся і паваліўся на бераг ракі, якая была побач. Момант катастрофы трапіў на відэа[7]. Пасля крушэння самалёт загарэўся[8].

Адны крыніцы паведамлялі пра гібель прынамсі 44 чалавек[9][10][11], іншыя — усіх 72 на борце[5][12]. Па звестках некаторых СМІ, выжылі 2 чалавекі, яны ў цяжкім стане[13].

Пазней стала вядома, што загінулі ўсе. Аднак сярод 72 цел, было знойдзена толькі 68[5]

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля катастрофы аэрапорт быў зачынены[14], а ўрад Непала склікаў экстраннае пасяджэнне Кабінета міністраў[15].

16 студзеня ў Непале абвешчана нацыянальная жалоба[5]. Авіякампанія Yeti Airlines у знак жалобы адмяніла ўсе рэгулярныя рэйсы, запланаваныя на той дзень[16].

Створана камісія для расследавання прычын катастрофы. У яе ўвайшлі пяць прадстаўнікоў ваеннай і авіяцыйнай сфер Непала[5]. На наступны дзень пасля трагедыі быў адноўлены бартавы самапісец[17].

Зноскі

  1. а б AR 72-500 Accident. Aviation Safety Network.
  2. Sharma, Gopal (2023-01-15). "At least 68 killed in Nepal's worst air crash in 30 years". Reuters. Праверана 2023-01-15.
  3. 9N-ANC Yeti Airlines ATR 72 (англ.). www.planespotters.net. Праверана 15 студзеня 2023.
  4. Press, Associated. Officials: At least 40 people killed in Nepal plane crash (англ.)(недаступная спасылка). EMEA TRIBUNE Breaking News, World News, Latest News, Top Headlines (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
  5. а б в г д Что известно о крушении самолета в Непале. TACC. Праверана 15 студзеня 2023.
  6. Nepal Plane Crash News Live: Five Indians on board Yeti Airlines flight; at least 40 dead (англ.). The Economic Times. Праверана 15 студзеня 2023.
  7. Момент крушения самолета в Непале попал на видео - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru. Праверана 15 студзеня 2023.
  8. Livemint. Nepal: Passenger plane crashes on runway of Pokhara Airport, 5 Indians onboard (англ.). mint (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
  9. 44 killed in Nepal plane crash; 5 Indians among 72 on board (англ.). Deccan Herald (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
  10. Nepal plane crash Live Updates: Death toll rises to 44 as plane crashes in Pokhara; 5 Indians were on board, says airport official (англ.). The Indian Express (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
  11. Nepal Plane Crash: Nepal govt forms five-member commission to probe Yeti Airlines crash (англ.). Deccan Herald (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
  12. Все пассажиры и члены экипажа разбившегося в Непале самолета погибли (руск.). РИА Новости. Праверана 15 студзеня 2023.
  13. Что известно о крушении самолета в Непале | 15 января 2023 - Новости Mail.ru. news.mail.ru. Праверана 15 студзеня 2023.
  14. ABP News Bureau. At Least 29 Dead In Nepal As Passenger Plane With 72 Persons Onboard Crashes At Pokhara Airport (англ.). news.abplive.com (15 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2023.
  15. PM Dahal calls emergency cabinet meeting following plane crash(нявызн.). kathmandupost.com. Праверана 15 студзеня 2023.
  16. Asha Thapa, Kathleen Magramo, Sugam Pokharel. At least 68 killed in Nepal's worst airplane crash in 30 years (англ.). CNN (15 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2023.
  17. Guardian staff and agencies. Nepal plane crash: data recorders found as day of mourning begins (англ.). the Guardian (16 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2023.