Перайсці да зместу

Катберт Колінгвуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катберт Колінгвуд
Дата нараджэння 26 верасня 1748(1748-09-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1810(1810-03-07)[3] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Cuthbert Collingwood[d][4]
Маці Milcah Dobson[d][4]
Жонка Sarah Blackett[d][4]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Званне vice admiral[d], rear admiral[d] і captain[d]
Бітвы/войны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катберт Колінгвуд, 1-ы барон Колінгвуд (англ.: Cuthbert Collingwood, 1st Baron Collingwood of Coldburne and Heathpool; 26 верасня 1750, Ньюкасл-эпон-Тайн — 7 сакавіка 1810) — брытанскі віцэ-адмірал.

На марской службе быў з 1761 года. У 1781 годзе, камандуючы фрэгатам «Пелікан» у ост-індскіх водах, пацярпеў крушэнне. У войнах з Францыяй удзельнічаў у бітве 1 чэрвеня 1794 года, у блакадзе Тулона і ў бітве каля мыса Сент-Вінцэнт 14 лютага 1797 года. 12 лютага 1799 года Катберт Колінгвуд атрымаў чын контр-адмірала белай эскадры, 1 студзеня 1801 года — чын контр-адмірала чырвонай эскадры. У 1799 годзе Колінгвуд удзельнічаў у блакадзе Брэста. У 1805 годзе блакіраваў Фероль. У Трафальгарскай бітве (1805), камандуючы падветранай калонай, першым прарваў непрыяцельскую лінію. Пасля смерці Нельсана прыняў камандаванне і завяршыў разгром непрыяцеля, за што атрымаў тытул пэра Англіі. Памёр галоўнакамандуючым брытанскага флота Міжземнага мора.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Cuthbert Collingwood, 1st Baron Collingwood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Cuthbert Collingwood // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б в Kindred Britain