Гарацыа Нельсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарацыа Нельсан
HoratioNelson1.jpg
Дата нараджэння 29 верасня 1758(1758-09-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1805(1805-10-21)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Edmund Nelson[d][4][5]
Маці Catherine Suckling[d][4][5]
Жонка: Frances Nelson[d], Emma, Lady Hamilton[d], Frances Herbert Woolward[d] і Frances Herbert Woolward[d]
Дзеці Horatia Nelson[d]
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Званне віцэ-адмірал
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Horatio Nelson Signature.svg
Commons-logo.svg Гарацыа Нельсан на Вікісховішчы

Гарацыа Нельсан (англ.: Horatio Nelson; 29 верасня 1758, Бёрнем-Торп, графства Норфалк — 21 кастрычніка 1805, мыс Трафальгар, Іспанія) — англійскі флатаводзец, віцэ-адмірал (1 студзеня 1801), барон Нільскі (1798), віконт (1801).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прыхадскога святара Эдмунда Нельсана (1722—1802) і Кэтрын Саклінг (1725—1767). Род Нельсанаў быў багаслоўскім. Святарамі служылі тры пакаленні мужчын гэтае сям’і. У сям’і Эдмунда Нельсана было адзінаццаць дзяцей, выхоўваў ён іх строга, кахаў парадак ва ўсім, лічыў свежае паветра і фізычныя практыкаванні вельмі важнымі ў справе выхавання, шчыра верыў у Бога, лічыў сябе святаром, праўдзівым джэнтльменам і збольшага нават навукоўцам. Гарацыа рос хваравітым дзіцем, невялікага росту, але з жывым характарам. У 1767 годзе памерла маці Гарацыа — Кэтрын Нельсан — ва ўзросце сарака двух гадоў. Эдмунд Нэльсан пасля смерці жонкі так і не жаніўся. Гарацыа асабліва зблізіўся з братам Ўільямам, які пасля пойдзе па стопах бацькі і стане святаром. Гарацыа адвучыўся ў дзвюх школах: пачатковае Даўнэм-Маркэт і сярэдняе ў Норвічы, вывучыў Шэкспіра і асновы латыні, але схільнасці да вучобы ў яго не было.

У 1771 годзе ва ўзросце 12 гадоў паступіў юнгай на карабель свайго дзядзькі капітана Морыса Саклінга, героя Сямігадовай вайны. Рэакцыя дзядзкі на жаданне Гарацыа паступіць на флот была наступная: «Чым правініўся небарака-Гарацыа, што менавіта яму, самаму далікатнаму з усіх, прыйдзецца несці марскую службу? Але хай прыязджае. Можа, падчас першага ж бою гарматнае ядро знясе яму галаву і пазбавіць ад усіх клопатаў!». Неўзабаве карабель дзядзкі «Рэзанабаль» быў пастаўлены на кансервацыю, і Гарацыа па просьбе дзядзкі перавялі на лінейны карабель «Трыўмф». Капітан «Трыўмфу» збіраўся ісці ў Вест-Індыю і менавіта ў гэтым рэйсе малады Нельсан атрымаў першыя навыкі марской службы. Пазней Нельсан успамінаў пра першае плаванне: «Калі я і не атрымаў поспех у сваёй адукацыі, то, урэшце рэшт, набыў шмат практычных навыкаў, агіду да Каралеўскага флоту і засвоіў дэвіз матросаў : „У барацьбе за ўзнагароды і славу наперад, адважны марак!“». Затым ён працаваў сігнальным на іншым караблі. Пасля гэтага Саклінг забірае пляменніка да сябе на «Трыўмф» у якасці мічмана. Карабель нёс дазорную службу, а капітан Саклінг займаўся марской адукацыяю пляменніка. Пад кіраўніцтвам дзядзкі Гарацыа авалодаў асновамі навігацыі, навучыўся чытаць карты і выконваць абавязкі кананіра. Неўзабаве малады Нельсан атрымлівае ў сваё распараджэнне баркас і ходзіць на ім у вусцях Тэмзы і Мідуэя.

Улетку 1773 года была арганізавана палярная экспедыцыя, у складзе якое быў і чатырнаццацігадовы Гарацыа, накіраваны служыць на «Каркас». Экспедыцыя не прынесла поспеху і дагэтуль вядомая толькі тым, што ў ёй удзельнічаў будучы герой. Аднак і там Гарацыа ўразіў усіх сваёю адвагаю, калі ўначы ўбачыўшы белага мядзведзя, схапіў мушкет і пагнаўся за ім да жаху капітана карабля, мядзведзь, напалоханы стрэлам гарматы схаваўся, а па вяртаньні на карабель Нельсан узяў усю віну на сябе. Капітан, лаючы яго, у душы захапляўся адвагаю маладога чалавека. Палярныя прыгоды загартавалі героя, і ён прагнуў новых подзвігаў.

У 1773 годзе ён становіцца матросам 1-га класа на брыгу «Сіхорс». Амаль год Нельсан правёў у Індыйскім акіяне. У 1775 годзе ён захварэў на ліхаманку, яго даставілі на судна «Дэльфін» і адправілі да берагоў Англіі. Зваротнае плаванне доўжылася больш за шэсць месяцаў. Пазней Нельсан успамінаў пра нейкі відзеж на шляху з Індыі: «Нейкае святло, якое сыходзіла з неба, зіготкае свяціла, што кліча да славы і трыўмфу». Пасля вяртання на радзіму яго прызначылі на карабель «Вустэр» чацвёртым лейтэнантам, гэта значыць ён быў ужо вахтавым начальнікам, хоць не меў яшчэ афіцэрскага чыну, нёс патрульную службу і суправаджаў гандлёвыя караваны.

Увесну 1777 года здае іспыт на чын лейтэнанта[6], як кажуць, не без дапамогі свайго ўсёмагутнага дзядзкі капітана Саклінга, які быў старшынёй экзаменацыйнай камісіі. Пасля ўдала здадзенага іспыту ён атрымлівае прызначэнне на фрэгат «Лавэстаў», які адплываў у Вест-Індыю. Афіцэрскі тост перад адплыццём: «За кровапралітную вайну і сезон, які нясе хваробы!» Каманда «Лавэстава» ставілася да маладога лейтэнанта з павагай і, калі ён пакідаў фрэгат, падарыла яму на памяць скрыначку са слановай косткі ў выглядзе іх фрэгату. Нельсан перайшоў на флагманскі карабель «Брыстоль» пад камандаваннем Паркера.

У 1778 годзе Нельсан становіцца камандэрам і атрымлівае прызначэнне на брыг «Бэджэр», які ахоўваў усходні бераг Лацінскай Амерыкі. Служба па ахове ўзбярэжжа была клапатлівай, бо ўвесь час даводзілася ганяцца за кантрабандыстамі. Аднойчы, падчас стаянкі «Бэджэра» ў заліве Мантэга раптам загарэўся брыг «Глазга». Дзякуючы дзеянням Нельсана каманда брыга была выратаваная.

Капітан Гарацыё Нельсан. Карціна мастака Джона Фрэнсіса (Жана-Франсуа) Рыга.

У 1779 годзе Нельсан у дваццаць гадоў становіцца капітанам судна «Хінчынбург». У першым самастойным плаванні каля берагоў Амэрыкі ён захапіў некалькі гружаных суднаў, прызавая сума склала каля 800 фунтаў, частка гэтых грошай ён пераслаў бацьку.

У 1780 годзе па загадзе адмірала Паркера Нельсан пакідае Ямайку, высаджвае дэсант у вусце ракі Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка), мэта — захоп форта Сан-Хуан. Форт быў узяты, але без Нельсана, якому было загадана вярнуцца на Ямайку, што выратавала яму жыццё, бо большасць матросаў памерла ад жоўтае ліхаманкі. Хворы лячыўся ў хаце адмірала Паркера, дзе ён быў прыняты як сын. З першым суднам яго адпраўляюць у Англію лячыцца. Ён прыязджае ў курортнае мястэчка Бат, адкуль піша: «Я аддаў бы ўсё, каб ізноў быць у Порт-Рояле. Тут няма ледзі Паркер, а слугі не звяртаюць на мяне ніякай увагі, і я валяюся як бервяно». Акрыянне ішло павольна. Ён наведвае брата Ўільяма ў Норфалке, пазнае пра жаданне брата стаць суднавым святаром. Гэта прыводзіць Гарацыа ў жах, ён, як ніхто іншы, ведаючы марскія норавы, усведамляе, што гэта справа неверагодна цяжкае і няўдзячнае. Аднак брат застаецца пры сваім меркаванні.

Неўзабаве рушыла ўслед прызначэнне на «Альбемарль», ён быў адпраўлены ў Данію, затым служыў у Квебеку.

У Квебеку Гарацыа сустрэў сваё першае каханне — 16-гадовую дачку начальніка вайсковай паліцыі Мэры Сімпсан. З яго лістоў вынікае, што ён ніколі яшчэ не выпрабоўваў падобных пачуццяў і не меў досведу ў справах любоўных. Ён марыў, што павязе Мэры на радзіму і ціха зажыве з ёй у Норфалку: «Што мне флот і што мне зараз кар’ера, калі я знайшоў сапраўднае каханне!». Аднак, аддаючыся марам, закаханы нават не знайшоў час спытаць Мэры пра яе пачуцці. Сябры ўгаварылі яго не рабіць пакуль прапанову і праверыць свае пачуцці, адправіўшыся ў Нью-Ёрк — новы порт прыпіскі «Альбемарля». Тут ён знаёміўся з прынцам Уільямам, будучым каралём Англіі Вільгельмам IV, прынц успамінаў: «Калі Нельсан прыбыў у сваім баркасе, ён здаўся мне хлопчыкам у форме капітана».

У 1783 годзе ўзяўшы адпачынак, ён едзе з сябрам у Францыю, яго непрыемна дзівіць гэтая краіна, аднак Нельсан закахаўся ў міс Эндрус, узаемнасці ад яе ён так і не дамогся. Ён з’яжджае ў Лондан і адтуль піша брату: «У Лондане столькі спакусаў, што жыццё мужчыны сыходзіць на іх дашчэнту». На здзіўленне навакольных Нельсан жадае стаць парламентарыем і лабіраваць інтарэсы Адміралцейства ў парламенце, аднак, калі першы лорд адміралцейства прапануе яму вярнуцца на службу, той неадкладна згаджаецца, з палітыкай было скончана. Яму прапанавалі фрэгат «Барэй», які павінен быў несці дазорную службу ў Вест-Індыі. У штат судна Нельсану прыйшлося ўключыць брата Уільяма, які так і не адмовіўся ад думкі несці Добрую Вестку маракам. Ля Порта Дыль капітан даведаўся, што галандцы захапілі 16 англійскіх маракоў, ён адправіў на борт галандскага судна ўзброены атрад і адкрыў гарматныя порты, маракі былі адпушчаны і папоўнілі каманду «Барэя». У 1784 годзе фрэгат увайшоў у гавань вострава Антыгуа, яго прыводзілі ў парадак і нагружалі запасамі. Тым часам капітан паспеў пазнаёміцца і закахацца ў Джэйн Моўтрэй, жонку прадстаўніка Адміралцейства на Антыгуа, неўзабаве ж службоўца адклікалі ў Англію і разам з ім адбыла яго прыгажуня жонка. Брат Уільям, расчараваўшыся ў пасадзе карабельнага святара, запіў і цяжка захварэў, яго прыйшлося адправіць дахаты ў Англію.

Бітва пры Абукіры. Мастак Томас Люны (англ.: Thomas Luny)

Не склаліся адносіны ў Нельсана і з камандуючым. Асноўнай задачай Нельсана ў Вест-Індыі быў кантроль за выкананнем Навігацыйнага акту, паводле якога ў англійскія каланіяльныя порты можна было ўвозіць тавары выключна на англійскіх суднах, такім чынам англійскія купцы і суднаўладальнікі атрымлівалі манаполію на гандаль і адначасова гэты акт падтрымліваў брытанскі флот.

Пасля набыцця Злучанымі Штатамі незалежнасці, амерыканскія судны сталі замежнымі і не маглі гандляваць на тых жа ўмовах, аднак рынак сфармаваўся, і амерыканцы працягвалі гандаль. Мясцовыя англійскія службоўцы ведалі пра гэта, але маўчалі, бо атрымлівалі важкі адсотак з кантрабанды. Нельсан лічыў, калі гандаль амерыканцаў наносіць шкоду Англіі, ён павінен быць выкаранены. Пасля ён успамінаў: «У бытнасць сваю каланістамі амерыканцы валодалі амаль усім гандлем ад Амерыкі да Вест-Індыйскіх выспаў, а калі вайна скончылася яны забыліся, што атрымаўшы перамогу, яны сталі замежнікамі і зараз ня маюць права гандляваць з брытанскімі калоніямі. Нашы губернатары і мытныя службоўцы робяць выгляд, што па Навігацыйным акце ў іх ёсць права гандляваць, а насельніцтва Вест-Індыйскіх выспаў жадае таго, што яму выгодна. Папярэдне апавясціўшы губернатараў, мытнікаў і амерыканцаў у тым, што я збіраюся рабіць, я захапіў мноства суднаў, што і наладзіла супраць мяне ўсе гэтыя групоўкі. Мяне гналі ад адной выспы да іншага, я падоўгу нават ня мог сысці на сушу. Але мае непарушныя маральныя правілы дапамаглі мне выдужаць, і калі ў гэтай праблеме разабраліся лепей, я атрымаў падтрымку з радзімы. Я даказаў, што пасада капітана вайсковага судна абавязвае яго выконваць усе марскія законы і выконваць даручэнні Адміралцейства, а не быць мытнікам». На Нельсана пісалі скаргі, аднак кароль абяцаў яму сваю падтрымку ў выпадку суду. Капітан і ўявіць сабе не мог, што з вест-індыйскае кантрабанды карміліся не толькі мясцовы генерал-ґубернатар і камандуючы эскадрай, але таксама велізарная колькасць лонданскіх службоўцаў, так ён набыў у сталіцы мноства высокапастаўленых ворагаў.

Новы жыццёвы этап пачаўся з таго, што Нельсана папрасілі даставіць на востраў Барбадас пляменніцу Джона Герберта міс Пэры Герберт. Пасля прыбыцця яго запрасілі ў госці і там ён упершыню ўбачыў другую пляменніцу Герберта маладую ўдаву Фрэнсыс Нісбэт, у сям’і яе ласкава называлі Фані, ад першага шлюбу ў яе быў сын. Нельсан закахаўся адразу: «У мяне няма аніякага сумневу, што мы будзем шчаслівай парай, а калі не будзем, то па маёй віне». 11 сакавіка 1787 года адбылося іх вяселле.

Эма Гамільтан, 1782—1784 гг. Партрэт мастака Джорджа Ромні.

У 1787 годзе Нельсан пакідае Вест-Індыю, ён едзе дадому, Фані з сынам адбылі трохі пазней.

У 1793 годзе, з пачаткам вайны супраць Францыі, атрымаў пасаду капітана лінейнага карабля ў складзе Міжземнаморскай эскадры адмірала Самуэля Худа. У гэтым жа годзе ён прыняў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях пад Тулонам, у ліпені 1794 года камандаваў дэсантам на Корсіцы, атрымаўшы раненне правага вока пры аблозе крэпасці Кальві, а 13 ліпеня 1795 года вызначыўся ў марской бітве, прымусіўшы да капітуляцыі французскі карабель, нашмат які пераўзыходзіў па моцы яго ўласны.

14 лютага 1797 года ўдзельнічаў у бітве ля мыса Сан-Вісентэ (паўднёва-заходняга ўскрайка Партугаліі). Па ўласнай ініцыятыве ён вывеў свой карабель з лінейнага ладу эскадры і ажыццявіў манеўр, які меў вырашальнае значэнне для разгрому іспанскага флоту. Два з чатырох захопленых англічанамі іспанскіх караблёў былі ўзяты на абардаж пад асабістым камандаваннем Нельсана, які атрымаў за гэты бой рыцарскі крыж ордэна Бані і чын контр-адмірала сіняга сцяга.

У ліпені 1797 года пры няўдалай спробе захапіць порт Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ Нельсан страціў правую руку.

Калона Нельсана на Трафальгарскай плошчы ў цэнтры Лондана

З 1798 года камандаваў эскадрай, накіраванай у Міжземнае мора для процідзеяння Егіпецкай экспедыцыі 1798—1801 гадоў. Англійская эскадра не здолела перашкодзіць высадцы французскіх войскаў у Александрыі, аднак 1—2 жніўня 1798 года Нельсану ўдалося разграміць французскі флот пры Абукіры, адрэзаўшы войска Напалеона Банапарта ў Егіпце, сам Нельсан атрымаў раненне ў галаву. Ва ўзнагароду Георг III зрабіў Нельсана пэрам-баронам Нілу і Бэрнэм-Торпа. У жніўні 1799 года за аднаўленне Асманскага панавання ў Егіпце быў узнагароджаны Султанам Селімам III ордэнам паўмесяца.

У Неапалі, куды Нельсан быў пасланы для дапамогі Неапалітанскаму каралеўству ў барацьбе з Францыяй, пачаўся яго раман з жонкай англійскага пасла лэдзі Эмай Гамільтан, які доўжыўся да смерці адмірала. Эма нарадзіла яму дачку Гарацыю Нельсан. Дапамагчы Неапалю Нельсан не паспеў, і горад патрапіў у рукі французаў. Пасля вызвалення Неапаля расійскай эскадрай адмірала Фёдара Ушакова і капітуляцыі французскага гарнізона Нельсан запляміў сваё імя жорсткай расправай з французскімі палоннымі і італьянскімі рэспубліканцамі. 12 лютага 1799 года ён быў атрымаў чын контраў-адмірала чырвонага сцяга[7].

У 1801 годзе быў 2-м флагманам у эскадры адмірала Хайда Паркера пры дзеяннях у Балтыйскім моры і бамбаванні Капенгагена, затым камандаваў эскадрай у Ла-Маншэ, якая была сфармавана для процідзеяння Булонскай флатыліі французаў. У 1803—1805 гадах камандуючы эскадрай Міжземнага мора, якая дзейнічала супраць Францыі і Іспаніі. У верасні 1805 года эскадра Нельсана заблакавала франка-іспанскі флот у Кадысе[6], а 21 кастрычніка разграміла яго ў Трафальгарскай марской бітве, у якой Нельсан быў смяротна паранены французскім снайпэрам у першы дзень бітвы, пры наступе на аб’яднаныя сілы французскага і іспанскага флота.

Цела Нельсана даставілі ў Лондан і 9 студзеня 1806 года ўрачыста пахавалі ў саборы Святога Паўла.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Horatio Nelson, Viscount Nelson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Horatio Nelson, 1st Viscount Nelson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Lundy D. R. The Peerage
  5. 5,0 5,1 Kindred Britain
  6. 6,0 6,1 Саветская военная энциклопедия 571—572
  7. LondonGazette, 12 лютага 1799 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Советская военная энциклопедия
  • Джордан Д. Горацио Нельсон. // Великие адмиралы. Сборник. — М.: АСТ, 2002.
  • Сакович А. Сент-Винсент // Морской сборник. — 1916. — № 7.
  • Трухановский В. Г. Судьба адмирала: Триумф и трагедия. — М.: Молодая гвардия, 1984.
  • Хибберт К. Частная жизнь адмирала Нельсона. — М.: АСТ; АСТ Москва; Транзиткнига, 2006.
  • Шигин В. Адмирал Нельсон. — М.: Молодая гвардия, 2010 г.
  • Эджингтон Г. Адмирал Нельсон: История жизни и любви. М.: Прогресс, 1992.

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]