Катоднае выпраменьванне
Катоднае выпраменьванне або электронны пучок — патокі электронаў з катода электравакуўмнага прыбора (напрыклад, газаразраднай трубкі). Упершыню зафіксаваны ў 1859 годзе нямецкімі фізікамі Юліусам Плюкерам і Іаганам Вільгельмам Хітторфам[2] і названы ў 1876 годзе Ойгенам Гольдштэйнам Kathodenstrahlen або катоднымі прамянямі[3]. У 1897 годзе брытанскі фізік Джозеф Джон Томсан паказаў, што катодныя прамяні складаюцца з раней невядомай адмоўна зараджанай часціцы, якую пазней назвалі электронам.
Нягледзячы, што назва «катоднае выпраменьванне» ўсё яшчэ сустракаецца ў літаратуры, цяпер часцей ужываецца паняцце «электронны пучок». Найбольш распаўсюджаны прыклад выкарыстання катоднага выпраменьвання — электронна-прамянёвыя трубкі (ЭПТ), яны выкарыстоўваюць сфакусіраваны пучок электронаў, які адхіляецца электрычнымі або магнітнымі палямі, для фармавання выявы на экране.
Зноскі
- ↑ 90 лет электронному телевидению . Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ Hawkes P. Advances in Electronics and Electron Physics. — Volume 67. — Academic Press. — p. 183, ISBN 9780080577333
- ↑ Joseph F. Keithley. The story of electrical and magnetic measurements: from 500 B.C. to the 1940s. — John Wiley and Sons: 1999. — p. 205, ISBN 0-7803-1193-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Никеров В. А. Электронные пучки за работой. — М.: Энергоатомиздат, 1988. — 128 с.
- Абрамян Е. А. Интенсивные электронные пучки: физика, техника, применение. — М.: Энергоатомиздат, 1984. — 231 с.
- Алямовский И. В. Электронные пучки и электронные пушки. — М.: Советское радио, 1966. — 231 с.