Джозеф Джон Томсан
Сэр Джозеф Джон Томсан (18 снежня 1856 — 30 жніўня 1940) — англійскі фізік, які адкрыў электрон, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1906).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Томсан нарадзіўся ў 1856 г у Чытэм-Хіле (Cheetham Hill) паблізу Манчэстэра. Вывучаў фізіку ў лабараторыі Бальфура Сцюарта ў Оўенс-каледжы ў Манчэстэры, затым ў 1876 годзе выйграў стыпендыю на навучанне ў Кембрыджы, дзе правучыўся да 1880. З 1882 г. лектар па матэматыцы ў Trinity Colledge (Кембрыдж). З 1884 замясціў Рэлея, стаўшы прафесарам фізікі на кафедры эксперыментальнай фізікі ў Кембрыджы. У 1882 г. удастоены прэміі Адамса за сачыненне пра рух віхуроў («Treatise on the motion of vortex rings»). У 1890 ажаніўся з Розай Пейджт (Rose Paget), у іх было двое дзяцей.
У 1881 годзе Дж. Дж. Томсан ўвёў паняцце электрамагнітнай масы, назваўшы гэтак тую частку масы, якая абумоўлена энергіяй электрастатычнага поля зараджанай часціцы. Гэтая праца лічыцца першай працай, у якой абмяркоўваецца сувязь энергіі і масы.
У 1897 адкрыў электрон, за што ў 1906 годзе быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы з фармулёўкай «за даследаванні праходжання электрычнасці праз газы». Сын Томсана Джордж Паджэт Томсан (George Paget Thomson, 1892—1975) таксама з часам стаў Нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы — у 1937 годзе за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Sir J.J. Thomson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ J. J. Thomson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/physics/1906/thomson/biographical/ Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ а б https://www.britannica.com/biography/J-J-Thomson Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ https://nationalmaglab.org/magnet-academy/history-of-electricity-magnetism/pioneers/joseph-john-thomson/ Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ Томсон Джозеф Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ https://www.phy.cam.ac.uk/history/electron/autobiography Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены АН СССР
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Узнагароджаныя медалём Х’юза
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Вялікабрытаніі
- Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
- Ганаровыя члены РАН, 1917—1925
- Ганаровыя члены АН СССР
- Адмаўляльнікі тэорыі адноснасці