Перайсці да зместу

Пеўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Катэ)
Пеўнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydnum repandum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68759
EOL  960112
MB  225014

Пеўнік, Гіднум выемчаты, Вожычнік жоўты[1] (Hydnum repandum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства яжоўнікавых.

Народныя назвы: мядзведзік, мядзведак, каты, катэ, мядзьведзь, вядзьмедзік, вядзьмедзіца, сямірогі, мядзведжае вушка, курачка, мядзьвежае вуха, кароўка, пупач, мядзведжае вуха, галубок, петушок[2].

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—12 см, пукатая або злёгку ўвагнутая, часта няправільнай формы, ад белага да вохрыста-жоўтага колеру. Гіменафор у выглядзе крохкіх шыпікаў. Ножка кароткая, суцэльная, часам уздутая каля асновы. Мякаць белая, шчыльная. Споры бясколерныя, яйцападобныя. Пладаносіць з ліпеня па верасень[3].

Пеўнік на паштовай марцы Беларусі

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і ў хваёвых і змешаных лясах, часцей сярод імхоў[3]. На Беларусі трапляецца ў лясах з ліп.

Ядомы ў маладым узросце.

  1. Грибы съедобные Архівавана 4 лютага 2014. (руск.)
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  3. а б Ежовик желтый, гиндум выемчатый Архівавана 27 ліпеня 2014. // Энциклопедия грибника / сост. Н. Е. Гладышев. — М: СТОЛИЦА-ПРИНТ, 2004. — 288с: ил. — (Полезная книга). (руск.)