Кацярына Іванаўна Дзясніцкая
Кацярына Іванаўна Дзясніцкая | |
---|---|
Нараджэнне |
27 красавіка (9 мая) 1886[1] |
Смерць |
3 студзеня 1960 (73 гады)
|
Муж | Чакрабон[d] |
Дзеці | Чула Чакрабон[d] |
Адукацыя | |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кацярына Іванаўна Дзясніцкая (укр.: Катерина Десницька, сіямскае (тайскае) імя На Пхітсанулок; 27 красавіка 1886, Луцк, Валынская губерня, Расійская імперыя — 3 студзеня 1960, Парыж, Францыя) — прынцэса Сіяма (цяпер Тайланд), жонка сіямскага прынца Чакрабонгсэ Буванаф (Чакрабона).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і старшыні Луцкага акруговага суда Івана Сцяпанавіча Дзясніцкага.
Яе бацька памёр у 1888 годзе. Ва ўдавы Марыі Міхайлаўны засталося 9 дзяцей (2 ад першага шлюбу, 5 ад першага шлюбу нябожчыка мужа і яшчэ 2 ад сумеснага шлюбу). Жанчына прадала маёнтак і з сям’ёй пераехала ў Кіеў. Старэйшых пасынкаў аддала ў Кіеўскі ўніверсітэт, а малодшых — у гімназіі.
1898—1904 — Кацярына навучалася ў Фундуклееўскай жаночай гімназіі (найлепшай у месце, каля Крашчаціку)[2].
1904 — пасля заканчэння гімназіі Кацярына паехала ў Пецярбург, дзе вучыўся яе брат Іван. Пасялілася ў жонкі генерала Надзеі Дзмітравай, сваёй хроснай маці. Прайшла курсы медыцынскіх сясцёр у шпіталі імператрыцы Марыі Фёдараўны ў Фантанцы[3].
Яе кіеўскі кавалер Ігар напісаў ёй у пачатку руска-японскай вайны, што ён ідзе на фронт. Дзясніцкая таксама запісалася на фронт у якасці сястры міласэрнасці. У канцы красавіка 1905 г. выехала з перасоўным шпіталем на Далёкі Усход. У Пецярбург яна вярнулася з трыма баявымі ўзнагародамі, у тым ліку Георгіеўскім крыжам за адвагу[4].
У сакавіку 1905 г. на балі для Георгіеўскіх рыцараў Дзясніцкая сустрэлася з гвардзейскім гусарам. Ім аказаўся прынц Сіяму Чакрабонгсэ (Чакрабон, 1883—1920), сын караля Рамы V[5].
Чакрабонгсэ прыбыў у сталіцу Расіі ў 1898 годзе і быў залічаны ў Імператарскі Пажскі корпус, дзе навучаліся толькі дзеці расійскай арыстакратычнай эліты.
Паміж маладымі ўспыхнула каханне. Але былі вялікія перашкоды да шлюбу: прынц вызнаваў будызм — Кацярына была праваслаўнай[6]. Маладыя таемна вянчаліся ў грэчаскай царкве Святой Тройцы ў Канстанцінопалі (цяпер Стамбул). Сіямская каралеўская сям’я ўспрыняла гэты шлюб як мезальянс, і Дзясніцкую пры двары не прынялі. Сітуацыя не змянілася нават з нараджэннем каралеўскага ўнука Кацярыны Чулы (28 сакавіка 1908 г.)[7].
У 1910 годзе кароль Рама V (Чулалангкорн) памёр, а яго старэйшы сын Вахправуд узышоў на сталец пад імем Рама VI. Ён афіцыйна прызнаў шлюб свайго брата, і Дзясніцкая атрымала тытул прынцэсы Сіяму вышэйшага рангу пад імем На Пхітсанулок (названая ў гонар правінцыі, якую ўзначальваў яе муж). Праблемы ў сямейным жыцці ўзніклі, калі ў 1918 годзе Чакрабонгсэ закахаўся ў прынцэсу Чаваліт, дачку прынца Родзі, свайго далёкага сваяка. Кацярыне прыйшлося цяжка, таму што ў каралеўскай сям’і Сіяму практыкавалася шматжонства, і муж прасіў яе змірыцца з суперніцай. Але яна запатрабавала разводу. Адмовілася ад вялікіх аліментаў, пагадзіўшыся толькі на суму ў 1200 фунтаў на год[8].
Пара развялася. Іх сын Чула Чакрабонс застаўся ў Сіяме, бо быў сынам спадчынніка прастола, а ўлетку 1919 года Кацярына Дзясніцкая паехала жыць да брата, дыпламата, у Шанхай. У Кітаі яна ўступіла ў Чырвоны Крыж. Кароль забараніў Чакрабону брацца шлюбам з Чаваліт, бо яна была яго пляменніцай. Пара жыла ў грамадзянскім шлюбе. Неўзабаве прынц прастудзіўся, катаючыся на яхце. 11 чэрвеня 1920 г. Чакрабонгсэ памёр ад пнеўманіі[9].
Жыла ў Шанхаі. У сувязі з кітайска-японскай вайной 1930-х гадоў Кацярына з новым амерыканскім мужам Гары пераехалі ў Портленд, ЗША. Неўзабаве яны развяліся. Пасля Другой сусветнай вайны Кацярына пераехала ў Францыю. Яна пасялілася пад Парыжам, дзе ў 1960 годзе памерла ад сардэчнага прыступу[10].
Зноскі
- ↑ Енциклопедія сучасної України — Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8
- ↑ Інна Майко. Сіамська українка // Україна молода, № 46, 23.03.2011.
- ↑ Ніна Романюк. Знайти принцесу // Україна молода, 18.05.2010, с. 10.
- ↑ Станіслав Цалик. Катерина Десницька покинула сіамського принца // Газета по-українськи, № 351, 18.04.2007.
- ↑ Станислав Цалик. Вальс киевской Золушки. Невероятная история принцессы Сиама — киевлянки Екатерины Десницкой // Фокус, октябрь 2016, https://focus.ua/archivist/355407
- ↑ Інна Майко. Сіамська українка // Україна молода, № 46, 23.03.2011.
- ↑ Ajay Kamalakaran, «From nurse to duchess», sur nationthailand, 26 septembre 2016, https://www.nationthailand.com/life/30296248
- ↑ Gazeta.ua (2007-04-17). «Екатерина Десницкая оставила сиамского принца». Gazeta.ua
- ↑ Інна Майко. Сіамська українка // Україна молода, № 46, 23.03.2011.
- ↑ Christine Chraibi, The incredible story of a beautiful Ukrainian girl from Lutsk who became the Princess of Siam, Euromaidanpress.com, 2021/01/02, https://euromaidanpress.com/2021/01/02/the-incredible-story-of-a-beautiful-ukrainian-girl-from-lutsk-who-became-the-princess-of-siam/
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Луцку
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Асобы
- Выпускніцы Фундуклееўскай жаночай гімназіі
- Сёстры міласэрнасці Расійскай імперыі
- Удзельнікі Руска-японскай вайны (Расія)
- Члены каралеўскага дому Тайланда
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Кітаі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі