Кацярына Вадстэнская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кацярына Вадстэнская
Sankta Katarina, skulptur i Trono kyrka, STF1923.jpg
Дата нараджэння

1331[1]

Дата смерці

24 сакавіка 1381(1381-03-24)[1][2][3]

Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца:

каталіцкай царквой

Кананізавана:

24 сакавіка

Кацярына Вадстэнская (шведск.: Katarina av Vadstena, Katarina Ulfsdotter; Катарына Ульфсдотэр; 133124 сакавіка 1381) — святая Рымска-Каталіцкай Царквы ордэна брыгітак.

Бацькам Кацярыны быў Ульф Гудмарсан, маці святая Брыгіта, якія акрамя Кацярыны мелі яшчэ сем дзяцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за рыцара Эгарда ван Кюрэна. З яго дазволу Кацярына разам з маці ў 1350 годзе адправілася ў вандроўку ў Рым. Муж Кацярыны неўзабаве памёр, і Кацярына засталася ў Рыме, дзе яна пісала рэлігійныя працы. Нягледзячы на тое, што да яе сваталіся шматлікія багатыя рымскія жаніхі, больш замуж яна не выйшла і дапамагала маці ў арганізацыі ордэна брыгітак. Стала першым кіраўніком Вадстэнскага манастыра, хоць і не была манахіняй. Пасля смерці маці Кацярына зацвердзіла ў Рыме статут ордэна і дамагалася яе кананізацыі, якая адбылася ў 1391 году, праз 10 год пасля смерці Кацярыны.

У 1484 году рымскі папа Інакенцій VIII дазволіў лічыць Кацярыну святой, негледзячы на гэта сам працэс кананізацыі ніколі не быў скончаны з-за Рэфармацыі ў Швецыі. У 1489 яе моцы былі змешчаны ў раку і перанесены ў Вадстенский манастыр. Рымска-Каталіцкая Царква шануе яе 24 сакавіка (у дзень яе смерці), а шведская лютэранская2 жніўня.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Katarina Ulfsdotter — 1917.
  2. Catherine of Vadstena // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Katharina von Schweden // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]