Кацярына Віктараўна Вандар’ева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кацярына Віктараўна Вандар’ева
Vandaryeva.jpg
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя бокс
Нарадзілася 20 студзеня 1991(1991-01-20) (30 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Кацярына Віктараўна Вандар’ева (нар. 20 студзеня 1991, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская спартсменка, якая выступае ў кікбоксінгу(руск.) бел. і тайскім боксе(руск.) бел.. Неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, пераможца розных турніраў сярод аматараў і прафесіяналаў. Майстар спорту міжнароднага класа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Вандар’ева да прыходу ў тайскі бокс займалася валейболам, лёгкай атлетыкай, самаабаронай, скончыла школу харэаграфіі[1].

У кікбоксінг прыйшла ў 16 гадоў, у 2007 годзе, мінскі клуб «Кік Файтэр». Хацела паступіць у Акадэмію МУС, аднак пазней выбрала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (спецыяльнасць менеджэр па турызме; скончыла ў 2013 годзе).

Першымі трэнерамі былі чэмпіёны свету і Еўропы Андрэй Кулебін(руск.) бел. і Андрэй Коцур(руск.) бел., якія і зрабілі з яе чэмпіёнку. Першы прафесійны бой правяла на Кіпры з гречанкай. Чэмпіёнкай свету стала з першага разу — у Тайландзе ў 2009 годзе, праз год пасля таго, як прыйшла ў тайскі бокс[2].

Па стане на канец 2012 года правяла 65 баёў, выйграла 58, з іх 16 КО[3].

Яе любімая ўзнагарода — кубак «Лепшы баец Чэмпіянату Свету», узнагарода па самай прэстыжнай версіі IFMA. Узнагароджвалі на Дзень нараджэння караля Тайланда, пры яго палацы, член каралеўскай сям’і[1].

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіёнка Свету WKN 2010 і 2011
  • Чэмпіёнка Свету IFMA2010
  • Лепшы баец Чэмпіянату Свету
  • Чэмпіёнка Свету WMF2009, Срэбра — 2010
  • Чэмпіёнка Еўропы IFMA 2009, 2012 (Анталья, Турцыя)
  • Чэмпіёнка Беларусі 2009, 2010, 2011, 2012[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Екатерина Вандарьева, первая красавица тайского бокса. Спорт. СТВ (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 24 сакавіка 2013.
  2. 2,0 2,1 Екатерина Вандарьева проведет свой бой в рамках W5 Fighter!. журнал «Mens.by» (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 24 сакавіка 2013.
  3. Екатерина Вандарьева сразится за очередной титул Чемпионки. Лига смешанных единоборств «М-1 Беларусь» (октябрь, 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 24 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]