Каіс аль-Хазалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каіс аль-Хазалі
Qais Khazali (02).jpg
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1974(1974-06-20) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне шыіты
Партыя
Род дзейнасці палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каіс Хазалі[1] (араб. قيس الخزعلي‎‎; нарадзіўся ў 1974[2]) — заснавальнік і кіраўнік «спецыяльных груп» у Іраку з чэрвеня 2006 года і да палону брытанскімі войскамі ў сакавіку 2007 года[3].

Іракская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Будучы кіраўніком «спецыяльных груп», Каіс Хазалі кіраваў кантрабандай зброі, фарміраваннем эскадронаў смерці для арганізацыі рэлігійнага гвалту, выкраданняў людзей і забойстваў, і ў прыватнасці напад на амерыканскія сілы ў Кербеле 20 студзеня 2007 года[4][5]. Быў паслядоўнікам Муктада ас-Садра, але быў выключаны з яго групоўкі «Армія Махдзі» ў 2004 годзе за «несанкцыянаваныя распараджэнні» і заснаваў сваю ўласную групоўку «Асаіб Ахль аль-Хак», таксама вядомую як «сетка Хазалі».

Арышт і вызваленне[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 20 сакавіка 2007 года Хазалі брытанскі спецназ Асаблівай паветранай службы (SAS) здзейсніў штурм дома Каіса Хазалі ў Басры, і арыштаваў яго разам з братам і ліванскім саветнікам без ахвяр, акрамя таго былі атрыманы каштоўныя звесткі[6]. На час заключэння Каіса Хазалі выконваючым абавязкі лідара «Асаіб Ахль аль-Хак» стаў Акрам аль-Кабіна[7].

У студзені 2010 года Каіса Хазаі быў вызвалены ў абмен на Пітэра Мура, які быў выкрадзены іракскімі паўстанцамі[8]. У снежні таго ж года камандзіры Спецыяльных груп Абу Дэраа і Мустафа аш-Шэйбані атрымалі дазвол вярнуцца ў Ірак і заявілі, што працягнуць працаваць з Каіса Хазалі[9].

Пераслед[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2019 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць Каіса Хазалі за «ўдзел у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Іраку»[10].

31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў Каіса Хазалі, нароўні з Абу Махдзі аль-Мухандзісам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на пасольства ЗША ў Багдадзе[11].

3 студзеня 2020 года ЗША аб’явілі «Асаіб Ахль аль-Хак» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй, а Каіса Хазалі і яго брата Лаіта Хазалі — міжнароднымі тэрарыстамі[12].

Зноскі

  1. [1]
  2. Iraq Asaib al-Haq leader Qais al-Khazali pledges to lay down arms | News | National Post
  3. Kagan, pp 167, 177.
  4. Kagan, pp 168—177
  5. Kevin J. Bergner. MULTI-NATIONAL FORCE - IRAQ: Situational Update, US Forces in Iraq (2 ліпеня 2007), стр. 16–17. Праверана 9 лістапада 2011. Архівавана 7 лістапада 2011.
  6. Urban, Mark, Task Force Black: The Explosive True Story of the Secret Special Forces War in Iraq , St. Martin’s Griffin, 2012 ISBN 1250006961 ISBN 978-1250006967, p.222-p.225, p.275
  7. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы April 1, 2010. Праверана February 7, 2010.
  8. Chulov, Martin. Cleric freed in move expected to prompt handover of kidnapped Briton's body, The Guardian (3 студзеня 2010). Праверана 25 January 2010.
  9. In Iraq, Iran’s Special Groups to flourish — UPI.com
  10. Treasury Sanctions Iran-Backed Militia Leaders Who Killed Innocent Demonstrators in Iraq, U.S. Department of the Treasury (December 6, 2019).
  11. US embassy siege leader was guest at White House during Obama presidency(недаступная спасылка). Al Arabiya English (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 17 студзеня 2020.
  12. U.S. to designate Iran-backed Iraqi militia as foreign terrorist organization. Reuters (3 студзеня 2020).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]