Асаіб Ахль аль-Хак
| Асаіб Ахль аль-Хак | |
|---|---|
| араб. عصائب أهل الحق | |
| | |
| З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
| Ідэалогія | ісламізм |
| Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
| Лідары | Каіс аль-Хазалі |
| Штаб-кватэра | Багдад, Ірак |
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | 2006 |
| Адлучылася ад | Армія Махдзі |
| Саюзнікі |
|
| Праціўнікі |
|
| Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку, Іранскі крызіс (з 2019) |
| Сайт | ahlualhaq.com |
Асаіб Ахль аль-Хак (араб. عصائب أهل الحق — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані.
Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют фарміравання ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на амерыканскі ваенны аванпост у святым шыіцкім горадзе Кербела. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбалы Алі Муса ад-Дадкук былі захоплены SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі арганізацыі.
У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаны з амерыканскіх турмаў у Іраку[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Counter Extremism Project profile