Келецкае ваяводства (1919—1939)
Выгляд
| Келецкае ваяводства | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 14 жніўня 1919 | ||
| Дата скасавання | 1939 | ||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
Келецкае ваяводства (польск.: Województwo kieleckie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Кельцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ваяводства створана 14 жніўня 1919 года паводле часовага акта аб арганізацыі адміністрацыйных улад другой інстанцыі. Цэнтрам ваяводства былі Кельцы. У склад ваяводства ўваходзілі землі былых Келецкай і Радамскай губерняў Царства Польскага разам з Чэнстахоўскім паветам.
Паводле перапісу 1921 года ў ваяводстве налічвалася 2 535 898 жыхароў. Гэта было адно з карэнных польскіх ваяводстваў: тут налічвалася 91,3 % польскага насельніцтва і 8,5 % яўрэйскага насельніцтва. 87,6 % жыхароў былі рыма-каталікамі і 11,9 % іўдзеямі.
Падчас Другой сусветнай вайны ў ваяводстве дзейнічаў польскі рух супраціўлення.