Валынскае ваяводства (1921—1939)
Выгляд
| Валынскае ваяводства | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1919 | ||
| Дата скасавання | 1939 | ||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
Валынскае ваяво́дства (польск.: Województwo wołyńskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Луцк.
Ваяводства створана 19 лютага 1921 года з зямель, якія ўваходзілі ў заходнюю частку Валынскай губерні Расійскай імперыі. Найбольшай тэрытарыяльнай зменай за час існавання ваяводства стала перадача яму Сарненскага павета са складу Палескага ваяводства 16 снежня 1930 года. У 1938 годзе плошча ваяводства складала 35 754 км². Акрамя Луцка, асноўнымі гарадамі былі Роўна (найбуйнейшы горад), Ковель, Крэменец, Астрог, Уладзімір і Дубна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад:
- украінцы — 68,4 %; 983 596 асоб
- палякі — 16,8 %; 240 922 асоб
- яўрэі — 10,6 %; 151 744 асоб
- чэхі — 1,77 %; 25 405 асоб
- немцы — 1,74 %; 24 960 асоб
- рускія — 0,66 %; 9450 асоб
Канфесійны склад:
- праваслаўныя — 74,2 %; 1 066 842 вернікаў
- рыма-каталікі — 11,6 %; 166 512 вернікаў
- іудзеі — 11,5 %; 164 740 вернікаў
- пратэстанты — 2,55 %; 36 695 вернікаў
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]| Павет | Плошча, км² | Насельніцтва, асоб | Цэнтр павета | Насельніцтва, асоб | |
|---|---|---|---|---|---|
| Валынскае ваяводства | |||||
| Астрогскі (да 1924) ³ | 818 | 56 595 | Астрог | 12 975 | |
| Гарохаўскі | 1757 | 122 100 | Гарохаў | 5 991 | |
| Дубенскі (або Дубнаўскі) | 3275 | 226 700 | Дубна | 12 696 | |
| Здалбунаўскі (ад 1925) ³ | 1349 | 118 300 | Здалбунаў | 10 228 | |
| Кастопальскі (od 1925) ² | 3496 | 159 600 | Кастопаль | 6523 | |
| Ковельскі | 5682 | 255 100 | Ковель | 27 653 | |
| Крэменецкі | 2790 | 243 000 | Крэменец | 19 997 | |
| Луцкі | 4767 | 290 800 | Луцк | 37 737 | |
| Любомльскі | 2054 | 85 500 | Любомль | 4111 | |
| Ровенскі ² | 2898 | 252 800 | Роўна | 40 788 | |
| Сарненскі (ад 1930) ¹ | 5478 | 181 300 | Сарны | 7587 | |
| Уладзімірскі | 2208 | 150 400 | Уладзімір | 24 609 | |
| ¹ 16 снежня 1930 года ўключаны ў склад Валынскага ваяводства Сарненскі павет са складу Палескага ваяводства. | |||||
| ² 1 студзеня 1925 года з часткі Ровенскага павета быў створаны Кастопальскі павет. | |||||
| ³ 1 студзеня 1925 года Астрогскі павет перайменаваны ў Здалбунаўскі. | |||||