Кембрыйскія горы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кембрыйскія горы
Pumlumon Fawr.jpg
52°25′ пн. ш. 3°30′ з. д.HGЯO
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Рэгіёны Уэльс, Англія
Найвышэйшая вяршыня Сноўдан
Вышэйшая кропка 1085 м
52 яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
52 яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Cwmystwyth - geograph.org.uk - 248196.jpg
Commons-logo.svg Кембрыйскія горы на Вікісховішчы

Кембрыйскія горы (англ.: Cambrian Mountains) — шэраг горных ланцугоў ў Вялікабрытаніі, якія адлучаюць Уэльс ад Англіі і якія займаюць асноўную частку паўвострава Уэльс. Вышэйшая кропка - гара Сноўдан.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня Кембрыйскіх гор складае каля 150 кіламетраў. Горы ўключаюць у сябе паўднёвыя горы Уэльса - Маякі Брэкана, горы паўночных Кармартэншыра і Керэдыгіёна, і Сноўдонію ў Паўночным Уэльсе.

Першапачаткова тэрмін «Кембрыйскія горы» ўжываўся ў агульным сэнсе да большай часткі нагор'я Уэльса. З 1950-х выкарыстанне гэтай назвы стала ўсё больш і больш лакалізаваным да геаграфічна гамагеннага нагор'я сярэдняга Уэльса, вядомаму на валійскай мове як Elenydd (якое распасціраецца ад Пімлімана да Мінід-Малайна).

Гэтая неўрадлівая і маланаселеная дзікая мясцовасць часта згадваецца як Пусткі Уэльса. Тым не менш, яны забяспечваюць вадой увесь Уэльс і такія вялікія англійскія гарады, як Ліверпуль і Бірмінгем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.226

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]