Перайсці да зместу

Кентукійскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кентукійскі ўніверсітэт
англ.: University of Kentucky
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Kentucky
Заснаваны 1865
Студэнты 29 986[1] і 27 645[2]
Краіна
Размяшчэнне Лексінгтан, Кентукі, ЗША
Сайт uky.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кентукійскі ўніверсітэт (англ.: University of Kentucky) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лексінгтан у штаце Кентукі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1865 годзе Джонам Браянам Боўманам як сельскагаспадарчы і механічны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца ўстановай адукацыі з найбольшай колькасцю студэнтаў у штаце.

Установа ўключае 16 каледжаў, аспірантуру, 93 праграмы бакалаўрыяту, 99 магістарскіх праграм, 66 доктарскіх праграм і 4 прафесійныя праграмы.

Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 393 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што ставіць яго на 63-е месца ў ЗША.

Двое выпускнікоў універсітэта атрымалі Нобелеўскія прэміі.

  • Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і навакольнага асяроддзя, заснаваны ў 1908 годзе
  • Каледж мастацтваў і навук, заснаваны ў 1908 годзе
  • Каледж бізнесу і эканомікі, заснаваны ў 1925 годзе
  • Каледж камунікацый і інфармацыі, заснаваны ў 1976 годзе
  • Каледж стаматалогіі, заснаваны ў 1962 годзе
  • Каледж дызайну, заснаваны ў 1964 годзе
  • Каледж адукацыі, заснаваны ў 1923 годзе
  • Каледж інжынерыі, заснаваны ў 1918 годзе
  • Каледж прыгожых мастацтваў, заснаваны ў 1976 годзе
  • Каледж медыцынскіх навук, заснаваны ў 1966 годзе
  • Каледж правазнаўства, заснаваны ў 1908 годзе
  • Каледж медыцыны, заснаваны ў 1954 годзе
  • Каледж медсястрынства, заснаваны ў 1956 годзе
  • Каледж фармацыі, заснаваны ў 1947 годзе
  • Каледж грамадскага здароўя, заснаваны ў 2004 годзе
  • Каледж сацыяльнай працы, заснаваны ў 1968 годзе
  • Вышэйшая школа, заснавана ў 1912 годзе
  • Школа дзяржаўнай палітыкі і адміністравання
  • Школа дыпламатыі і міжнароднай камерцыі
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel)National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
  3. Directory of Open Access Journals — 2003.
  4. Global LEI Index Праверана 17 верасня 2024.