Керчанскі паўвостраў
Выгляд
| Керчанскі паўвостраў | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| 45°15′ пн. ш. 36°00′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыі | Чорнае мора |
| Краіны | |
| Адміністрацыйная адзінка |
|
Керчанскі паўвостраў — усходняя частка Крымскага паўвострава, ва Украіне.
Абмываецца на поўначы Азоўскім морам, на поўдні Чорным морам, на ўсходзе — Керчанскім пралівам. Плошча каля 3 тыс. км².
Паўночна-ўсходняя частка ўзгорыстая (выш. да 190 м г. Анук), паўднёва-заходняя — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. Керчанскі жалезарудны басейн.
Большая частка тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхнічныя, бахчавыя культуры і вінаграднікі). Найбуйнейшы горад і порт — Керч.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 240. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
