Клайвдэн
Славутасць | |
Клайвдэн | |
---|---|
| |
51°33′30″ пн. ш. 0°41′18″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс і італьянскі стыль[d] |
Архітэктар | Чарльз Бэры[d] |
Матэрыял | Roman cement[d] і тэракота |
Сайт |
clivedenhouse.co.uk nationaltrust.org.uk/cli… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клі́ўдэн, часам Клайвдэн (англ.: Cliveden /ˈklɪvdən/) — неарэнесансны загарадны палац на высокім узгорку над Тэмзай у Бакінгемшыры, пабудаваны ў 1850-х гадах Чарлзам Бары (архітэктар Вэстмінстэрскага палаца) для герцага Сазерленда. Палац, узведзены на месцы барочнай рэзідэнцыі 2-га герцага Бакінгема, служыць адным з лепшых узораў эклектычнага кірунку ўвіктарыянскай архітэктуры.
У 1893 годзе ўладальнік Кліўдэна, герцаг Вэстмінстэр, прадаў яго амерыканскаму нуварышу лорду Астару, які ўклаў нямала сродкаў у далейшае ўпрыгожванне сядзібы. Барочныя скульптуры, расстаўленыя ў садзе, былі прывезены ім у Кліўдэн з Італіі. Лэдзі Нэнсі Астар (1879—1964) праславілася як першая жанчына, абраная ў Брытанскі парламент; у палацы вісіць яе знакаміты партрэт пэндзля Сарджэнта. Пры ёй Кліўдэн стаў упадабаным месцам сходаў лонданскага свецкага кола.
У сярэдзіне XX стагоддзя «клайвдэнская зграя» успрымалася левымі коламі як увасабленне «сусветнага закулісся», а ў 1960-я гады Кліўдэн фігураваў у палітычнай справе Джона Праф'юма, што яшчэ больш сапсавала яго рэпутацыю. Астары саступілі Кліўдэнскую сядзібу Нацыянальнаму фонду, які ў 1970-я гады здаваў яе Стэнфардскаму ўніверсітэту для размяшчэння брытанскага філіяла. У наш час у Кліўдэне абсталяваны пяцізоркавы гатэль.
Зноскі
- ↑ https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кліўдэн
- Сайт гатэля Кліўдэн