Перайсці да зместу

Чызік-хаус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Чызік-хаус
51°29′01″ пн. ш. 0°15′31″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль паладыянства
Архітэктар Richard Boyle, 3rd Earl of Burlington[d]
Дата заснавання 1729 і 1725[3]
Сайт chgt.org.uk (англ.)
chiswickhouseandgardens.org.uk (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чызік-хаус (Chiswick House) — невялікі летні палац на манер паладыевай вілы Ратонда, збудаваны ў лонданскім прадмесце Чызік у 1720-я гады графам Бёрлінгтанам у садружнасці з Уільямам Кентам.

Віла прызначалася Бёрлінгтанам для размяшчэння яго калекцыі антыкаў, а не для пражывання, таму ў будынку няма ні сталовай, ні спальні. Масонскія сімвалы сведчаць пра тое, што ў Чызік-хаусе маглі праходзіць сходы масонскай ложы, да якой належаў яе ўладальнік.

Успадкаваўшы вілу пасля смерці графа, герцаг Дэваншырскі даручыў Джэймсу Уаету прыбудаваць да яе два флігеля; яны былі знесены ў 1952 годзе. З праектаў Уаета ў Чызіку захаваліся разнастайныя садовыя павільёны. Брама была перанесены ў 1738 годзе з Чэлсі; яе спраектаваў у 1621 годзе Ініга Джонс.

У 1813 годзе на тэрыторыі Чызікскай сядзібы была пабудавана 96-мятровая аранжарэя, найбуйнейшая ў Англіі, якая славіцца сваімі камеліямі. The Beatles здымалі тут відэаматэрыял да песень «Rain» і «Paperback Writer».

Зноскі

  1. National Heritage List for England
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Croix H. d. l., Tansey R. G., Gardner L. Early Eighteenth Century: Late Baroque and Rococo // Art through the Ages: Renaissance and Modern Art — 7 — USA: Harcourt, 1980. — Vol. II. — P. 691. — 922 p. — ISBN 978-0-15-503760-1