Кларыса Баджэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кларыса Баджэр
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 мая 1806(1806-05-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1889(1889-12-14)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька George Munger[d]
Муж Milton Badger[d]
Род дзейнасці мастачка, батанічны ілюстратар, мастак-ілюстратар навуковых прац
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кларыса Баджэр (англ.: Clarissa Munger Badger; 18061889) — амерыканская мастачка, батанічны ілюстратар, таксама малявала на тэкстылі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 мая 1806 года ў горадзе Мадысан акругі Нью-Хейвен, штат Канектыкут, у сям’і Джорджа Мангера — партрэтыста і гравёра, і яго жонкі Парнел Келсі Мангер. Старэйшы брат Кларысы — Джордж і яе малодшая сястра — Кэралайн таксама сталі мастакамі.

У 1828 годзе яна выйшла замуж за Мілтана Баджэра, пастара Паўднёвай Царквы ў горадзе Андовер, штат Масачусетс, пазней які стаў памочнікам сакратара Амерыканскага хатняга місіянерскага таварыства. У іх было пяцёра дзяцей, двое з якіх дажылі да паўналецця, і абодва сталі ўрачамі. Яе муж захварэў на хваробу Брайта, яны пераехалі ў родны горад Кларысы, дзе яе муж памёр у 1873 годзе.

Кларыса Баджэр памерла 14 снежня 1889 года ў горадзе Мадысан. Была пахавана на гарадскіх могілках West Cemetery.

Зноскі

  1. а б в Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2020.
  2. https://www.madisonhistory.org/key-people/clarissa-munger-badger/
  3. https://www.biodiversitylibrary.org/page/33264971 Праверана 5 снежня 2023.