Клаўдзія Шэйнбаум
| Клаўдзія Шэйнбаум | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Claudia Sheinbaum ісп.: Claudia Sheinbaum Pardo[1] | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Андрэс Мануэль Лопес Абрадор | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 чэрвеня 1962[2][3][…] (63 гады) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Claudia Sheinbaum Pardo[2][3] | ||||||
| Бацька | Carlos Sheinbaum Yoselevitz[d][2] | ||||||
| Маці | Annie Pardo Cemo[d][2] | ||||||
| Муж | Carlos Imaz Gispert[d][6] і Jesús María Tarriba[d][7] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | нерэлігійнасць[d][9] і іўдаізм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар інжынерыі[d] (снежань 1994) | ||||||
| Дзейнасць | палітыка, навука, змякчэнне змянення клімату[d] і вышэйшая адукацыя | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Клаўдзія Шэйнбаум (ісп.: Claudia Sheinbaum; нар. 24 чэрвеня 1962[2][3][…], Мехіка[4][5][…]) — мексіканская палітык, вучоная і спецыялістка па ахове навакольнага асяроддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася і вырасла ў Мехіка ў яўрэйскай сям'і. Яе дзядуля і бабуля па лініі бацькі эмігравалі сюды ў 1920-я гады з Літвы, а бабуля была з балгарскіх яўрэяў.
Скончыла Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі. Атрымала вядомасць як фізік, мае доктарскую ступень. У 2007 годзе ў складзе Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату ўганаравана калектыўнай Нобелеўскай прэміяй міру.
У 2000 годзе Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, які быў тады мэрам Мехіка, прызначыў Клаўдзію Шэйнбаум сакратаром па пытаннях навакольнага асяроддзя, а ў 2018 годзе яна змяніла Абрадора, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы, на пасадзе мэра сталіцы.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы ў 2024 годзе. Адзін з галоўных пунктаў яе перадвыбарнай праграмы — барацьба са злачыннасцю. На пасадзе мэра Мехіка ёй удалося знізіць колькасць наўмысных забойстваў у сталіцы да самага нізкага ўзроўню за больш чым тры дзесяцігоддзі, і яна збіраецца распаўсюдзіць гэты вопыт на ўсю краіну.
2 чэрвеня 2024 года ўпершыню ў гісторыі Прэзідэнтам Мексікі абралі жанчыну.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Los 300 // Líderes Mexicanos — CDMX: 2025. — вып. 475. — P. 274–416.
- ↑ а б в г д е tweet — 2023.
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20240702111558/https://www.cidob.org/lider-politico/claudia-sheinbaum-pardo Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ а б Claudia Sheinbaum Pardo (@Claudiashein) on X — 2023. Праверана 11 кастрычніка 2025.
- ↑ а б в Claudia Sheinbaum Pardo — 2024. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ https://www.rsvponline.mx/sociales/claudia-sheinbaum-quien-es-jesus-maria-tarriba-unger-su-novio-con-el-que-se-va-a-casar
- ↑ https://elpais.com/mexico/2023-11-17/claudia-sheinbaum-se-casa-con-jesus-maria-tarriba-su-novio-de-la-universidad-en-una-ceremonia-intima-y-familiar.html
- ↑ https://web.archive.org/web/20230907134746/https://www.reuters.com/article/factcheck-sheinbaum-bulgarianacimiento-idUSL1N3671IT/ Праверана 18 чэрвеня 2025.
- ↑ https://www.informador.mx/mexico/Claudia-Sheinbaum-Cual-es-la-religion-de-la-candidata-a-la-presidencia-20240602-0175.html Праверана 3 чэрвеня 2024.
- ↑ Padrón de Afiliados a partidos políticos Праверана 24 кастрычніка 2025.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20200717012641/https://politico.mx/central-electoral/elecciones-2018/cdmx/claudia-sheinbaum-la-cient%C3%ADfica-que-gobernar%C3%A1-cdmx/ Праверана 3 чэрвеня 2024.
- ↑ https://www.buholegal.com/1427852/
- ↑ https://www.buholegal.com/2007889/
- ↑ https://www.buholegal.com/2102063/
- ↑ а б https://www.iingen.unam.mx/es-mx/Investigacion/Academicos/Paginas/CSheinbaumP.aspx