Клеапатра Селена II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клеапатра Селена II
Juba and cleopatra coin.gif
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: 25 снежня 40 да н.э.[1]
Смерць: 5
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Пталамеяў
Бацька: Марк Антоній
Маці: Клеапатра
Муж: Юба II
Дзеці: Пталамей[d] і Друзіла[d]
Манета з выявай цара Юбы II (аверс) і Клеапатры Селены (рэверс).

Клеапатра II Селена (29 снежня 40 да н.э. — 6 н.э.) — дачка Марка Антонія і Клеапатры VII, з 34 г. да н.э. царыца вобласці на захадзе ад Егіпта — Кірэнаікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сястра-блізня Аляксандра Геліяса. Разам з ім у 29 годзе да н.э. стала мімавольнай удзельніцай трыумфу Актавіяна, у адрозненне ад маці, якая скончыла жыццё самагубствам, каб пазбегнуць гэтай ганьбы.

Актавіян Аўгуст выхаваў яе і ў 20 годзе да н.э. выдаў замуж за кіраўніка Нумідыі і Маўрэтаніі Юбу II. У іх быў сын Пталамей.

На манетах яна намалявана з прычоскай на прамы прабор, як у Лівіі.

Зноскі