Юба II
Юба II | |
---|---|
Нараджэнне |
52 да н.э. ці 48 да н.э.[1] |
Смерць |
23[1] |
Бацька | Юба I[d][2][3] |
Жонка | Клеапатра Селена II[3] і Глафіра[d] |
Дзеці | Пталамей[d], Друзіла[d] і Cleopatra of Mauretania[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юба II (Juba, нарадзіўся прыкладна ў 52—50 годзе да нашай эры, памёр у 23 годзе нашай эры) — саюзны Рыму цар Маўрэтаніі. Сын апошняга нумідыйскага цара Юбы I і бацька апошняга маўрэтанскага цара Пталамея.
Пасля бітвы пры Тапсе Юба быў узяты Цэзарам у Рым, дзе яму было дадзена выдатнае выхаванне і адукацыя. Пазней ён ажаніўся з Клеапатрай Селенай II (дачкой Антонія і Клеапатры) і атрымаў ад Актавіяна ў дарунак частку бацькаўскіх уладанняў у Маўрэтаніі.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Юба адрозніваўся выдатнай эрудыцыяй і быў адным з палігістараў таго часу: ён пісаў (на грэчаскай мове) па гісторыі і старажытнасцям (сюды адносіліся яго сачыненні па гісторыі Рыма, Лівіі, Аравіі, Асірыі; галоўнае з іх — «Падабенствы», дзе ён параўноўваў рымскія звычаі са звычаямі іншых народаў), па гісторыі мастацтва (пра жывапіс, пра тэатр), граматыцы.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Афіняне паставілі ў гонар Юбы статую яго ў гімнасіі Пталамея.
- Юба II цікавіўся батанікай, напісаў кнігу пра малачай, знойдзены ў Атласкіх гарах (ён назваў яго Euphorbia у гонар свайго асабістага ўрача). У гонар яго названы род раслін сямейства пальмавых — Юбея.
Зноскі
- ↑ а б Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012.
- ↑ Любкер Ф. Iuba // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 676.
- ↑ а б Н. О. Юба II // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 270.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юба II // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.