Клетненскае радовішча суглінкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кле́тненскае радо́вішча суглі́нкаў — радовішча каля паўднёвай ускраіны в. Клятное Пружанскага раёна. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 93 тыс. м³, перспектыўныя 75 тыс. м³[1].

Суглінкі цёмна-шэрыя, бурыя, шчыльныя, пластычныя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і галькі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 31—52 % і 25—39 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—6,4 м, ускрышы (пяскі) 0,4—4,9 м. Карысная тоўшча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі і марэннымі супескамі. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам у в. Клятное[1].

Зноскі

  1. а б Клетненскае радовішча суглінкаў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]