Перайсці да зместу

Ключаўская Сопка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ключаўскі вулкан
руск. Ключевская Сопка, Вулкан Ключевской
Геаграфічнае становішча
Тыпвулкан 
Мацярык 
Краіна
РэгіёныКамчацкі край 
Горная сістэма 
Хрыбет ці масіўКлючаўская група вулканаў 
56°04′00″ пн. ш. 160°38′00″ у. д.HGЯO
Ключаўская Сопка (Расія)
Ключаўскі вулкан
Ключаўскі вулкан
Характарыстыкі
Абсалютная вышыня4 850 м
Адносная вышыня1 750 м
Ізаляцыя2 748 км
Першае ўзыходжанне1788, Данііл Гаус з двума спадарожнікамі з рускай экспедыцыі 
Вулканізм
Тып вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне18 лютага — 20 сакавіка 2021 года 
Перыяд утварэння7000 гадоў 
Дыяметр кратара1 250 м
Глыбіня кратара340 м
Вулканалагічная абсерваторыя 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ключаўская Сопка, Ключаўскі вулкан (руск.: Ключевская Сопка, Вулкан Ключевской) — дзеючы стратавулкан на ўсходзе Камчаткі. Маючы вышыню 4850 м, з’яўляецца самым высокім актыўным вулканам на Еўразійскім кантыненце. Узрост вулкана прыблізна 7000 гадоў.

Асноўныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў Ключаўской групе вулканаў, на адлегласці 60 км ад узбярэжжа Камчацкага заліва Ціхага акіяна, паблізу ад вулканаў Камень і Безыменны. Абсалютная вышыня вулкана складае 4850 метраў. Уяўляе сабой правільны конус з 70 пабочнымі конусамі, купаламі і кратарамі. Складзены патокамі базальтавай, збольшага андэзітавай лавы, у верхняй частцы пераважна друзлым матэрыялам. Нягледзячы на вялікую вышыню вулкана на ім няма снегу і ледавікоў. Гэта выклікана актыўнай вулканічнай дзейнасцю. Імя яму даў Уладзімір Атласаў.

З’яўляецца актыўным вулканам, за 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вывяржэнняў; актыўныя фумаролы і сальфатары. У кратары частыя выбухі з выкідамі вулканічных бомбаў і попелу. У ходзе вывяржэння 2004—2005 гг слуп попелу дасягнуў рэкорднай вышыні ў 8000 м. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2009 годзе — да яго вышыня вулкана складала 4850 м, цяпер яна набліжаецца да 5000 метрам, бо вулкан працягвае вывяргацца. З канца XVII стагоддзя да 1932 года Ключаўскі вулкан фарміраваўся толькі за кошт тэрмінальных (вяршынных) вывяржэнняў. У непасрэднай блізкасці ад вулкана знаходзіцца патухлы вулкан Камень вышынёй 4579 м.

Актыўнасць у гістарычны час

[правіць | правіць зыходнік]

30 ліпеня 2025 года пачалося чарговае вывяржэнне. Назіраўся сход распаленай лавы па заходнім схіле, магутнае свячэнне над вулканам, выбухі. Прычынай вывяржэння стала землятрасенне[1].