Абацтва Святога Гала
Манастыр | |
Абацтва Святога Гала | |
---|---|
ням.: Fürstabtei Sankt Gallen | |
| |
47°25′23″ пн. ш. 9°22′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Швейцарыя |
Горад | Санкт-Гален |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Saint Gallen[d] |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Заснавальнік | Святы Гал |
Дата заснавання | 613 |
Дата скасавання | 1798 |
Сайт | stiftsbibliothek.ch (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абацтва Святога Гала, таксама (ад назвы месца) Санкт-Га́ленскае абацтва (ням.: Fürstabtei St. Gallen) — бенедыкцінскі кляштар. Размешчаны ў швейцарскім горадзе Санкт-Галене. Санкт-Галенскае абацтва — найбуйнейшы навуковы і культурны цэнтр сярэдневяковай Еўропы. У 1983 годзе кляштарны комплекс унесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як «дасканалы ўзор вялікага кляштара эпохі Каралінгаў».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання, кляштар быў заснаваны ў 613 годзе ірландскім манахам Св. Галам, вучнем Св. Калумбана. Карл Мартэл прызначыў настаяцелем Отмара, які заснаваў у кляштары ўплывовую мастацкую школу. Рукапісы, выкананыя і праілюстраваныя санкт-галенскімі манахамі (многія з якіх былі родам з Брытаніі і Ірландыі), высока шанаваліся па ўсёй Еўропе.
Пры абаце Вальда з Райхенау (740—814 гады) была закладзена кляштарная бібліятэка, якая з часам стала адной з самых значных у Еўропе. У час нашэсця венграў у 924—933 гадах кнігі былі вывезены ў Райхенау. Паводле царкоўнага падання, па просьбе Карла Вялікага Папа Адрыян I накіраваў у Санкт-Гален лепшых рымскіх пеўчых (гл. Schola cantorum), якія навучылі мясцовых манахаў тэхніцы грыгарыянскага спеву. Паводле іншай версіі, у абацтве была заснавана і атрымала магутнае развіццё ўласная пеўчая школа, а рымскі пасланец займаўся ўдакладненнем/выпраўленнем санкт-галенскіх пеўчых кніг (гэтым тлумачацца дадатковыя адзнакі ў нотных рукапісах Санкт-Галена[1]). У IX—X стст. у кляштары працавалі паэты і музыканты Ноткер Заіка, (паўміфічны) Туотыла, крыху пазней — выдатны майстар славеснасці, адзін з родапачынальнікаў нямецкай літаратурнай мовы Ноткер Губаты.
У 1006 годзе брація зарэгістравала ўспышку звышновай SN 1006.
У X стагоддзі кляштар Св. Гала ўступіў у палітычнае суперніцтва з кляштаром у Райхенау. Да XIII стагоддзя абаты Санкт-Галена не толькі атрымалі перамогу ў гэтым супрацьстаянні, але і дамагліся прызнання ў якасці самастойных суверэнаў у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У наступныя гады культурнае і палітычнае значэнне кляштара няўхільна падала, пакуль у 1712 годзе ў Санкт-Гален не ўвайшло швейцарскае апалчэнне, якое павезла з сабой значную частку кляштарных скарбаў.
У 1755—1768 гадах сярэдневяковыя збудаванні абацтва былі знесены і на іх месцы выраслі грандыёзныя храмы ў стылі барока.
Нягледзячы на страты, кляштарная бібліятэка сярэдневяковых рукапісаў цяпер налічвае 160 тыс. адзінак захоўвання і па-ранейшаму славіцца адной з самых поўных у Еўропе. Адным з самых цікавых экспанатаў з’яўляецца План Святога Гала, які быў складзены ў пачатку IX стагоддзя і прадстаўляе ідэалізаваную карціну сярэдневяковага кляштара (гэта адзіны архітэктурны план, які захаваўся ад ранняга Сярэднявечча).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 268 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санкт-Галенскае абацтва
- Эккехард IV. История Сент-Галленского монастыря. // Средневековая латинская литература IV-IX вв. М. Наука. 1970. стр. 157-166 . Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 11 февраля 2011.
- Афіцыйны сайт кляштарнай бібліятэкі (ням.)
- Электронная бібліятэка тэкстаў з Санкт-Галена Архівавана 9 лістапада 2016. (англ.)
- Carolingian culture at Reichenau and St. Gall Архівавана 28 кастрычніка 2016. (аблічбоўкі санкт-галенскіх рукапісаў і рукапісаў кляштара Райхенау)