Калумбан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Калумбан
Св. Калумбан на вітражы абацтва Бобіа
Св. Калумбан на вітражы абацтва Бобіа
Род дзейнасці манах, місіянер
Дата нараджэння 540
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 615(0615-11-23)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Commons-logo.svg Калумбан на Вікісховішчы

Калумбан (лац.: Columbanus; каля 540, Лейнстэр — 23 лістапада 615, Бобіа) — ірландскі манах, асветнік, прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы.

Нарадзіўся і вырас у Ірландыі. Паступіў у манастыр у Бангары ў той час, калі ірландскія манастыры былі цэнтрамі культуры. Праз некалькі гадоў ён набыў вопыт, каб самому прапаведаваць Евангелле, спачатку ў Брытаніі, а затым — у Галіі. З групай манахаў у 591 г. пакінуў Ірландыю (тагачасны цэнтр распаўсюджвання хрысціянства і царкоўнай адукаванасці на Захадзе) і адправіўся на кантынент. Заснаваў там шэраг манастыроў: у Бургундыі, Нейстрыі, Аўстразіі і Лангабардскім каралеўстве. Толькі ў Паўночнай Францыі ім былі заснаваны чатыры манастыры. З-за канфлікту з каралевай Брунгільдай быў выгнаны з Нанта і апынуўся ў Германію, дзе вёў прапаведніцкую дзейнасць. У 612 (ці 614) г. Калумбан заснаваў у Паўночнай Італіі адзін з самых знакамітых манастыроў — манастыр Бобіа, пераўтвораны пасля ў буйны навуковы цэнтр. Там ён і быў пахаваны.

Разам з вучнямі Галам і Сігібертам Калумбан вёў асветніцкую дзейнасць, якая спрыяла захаванню антычных традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ. Ён напісаў манаскія статуты, кнігу пакаянняў, пропаведзі, каментарыі да псалмоў, шэраг вершаў і пасланняў.

Існуе паданне, якое сцвярджае, што святы Калумбан спрабаваў прапаведаваць славянам, але пачынанне гэта не мела поспеху.

Папа Ян Павел II афіцыйна ўхваліў Святога Калумбана як заступніка матацыклістаў. Таксама з малітвамі да Святога Калумбана звяртаюцца ў выпадку паводак.

Зноскі

  1. Saint Columban // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Columbanus. Studies on the Latin writings. Ed. by M. Lapidge. Woodbridge, 1997 (= Studies in Celtic history, 17). ISBN 9780851156675.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]