Явар
Выгляд
(Пасля перасылкі з Клён ілжэплатанавы)
Явар | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослага дрэва. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Acer pseudoplatanus L. | |||||||||||||||||||
|
Я́вар[4], Клён ілжэплатанавы[5] (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце явара
|
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Лісце пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма явара — Паўднёвая Еўропа і Малая Азія.
На Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах і парках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісцем. Цвіце ў чэрвені.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Явар ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Явар | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. — Мінск: Беларуская навука, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клён ложноплатановый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Acer pseudoplatanus L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)