Клімат Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клімат Эстоніі пераходны ад умерана-марскога да ўмерана-кантынентальнага з мяккай зімой і халаднаватым летам.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Эстонія размешчана ва ўмераным поясе, на поўначы і захадзе абмываецца Балтыйскім морам. На клімат вялікі ўплыў аказваюць атлантычныя цыклоны, паветра з-за блізкасці мора заўсёды вільготнае. Дзякуючы ўплыву Гальфстрыма зіма цяплейшая за зіму ў мацерыковых раёнах Еўразіі. Лета параўнальна халаднаватае. Найбольш цёплы месяц года — ліпень, найбольш халодны — люты. Пераважае пахмурнае і хмарнае надвор'е.

Тэмпература паветра[правіць | правіць зыходнік]

Кліматаграма Вільсандзі
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
47
 
1.0
-2.6
 
 
30
 
-0.1
-3.9
 
 
34
 
2.2
-1.8
 
 
28
 
7.2
2.0
 
 
31
 
12.5
6.8
 
 
48
 
16.5
11.2
 
 
49
 
20.3
15.0
 
 
68
 
19.9
14.9
 
 
64
 
15.3
11.0
 
 
70
 
10.4
6.7
 
 
70
 
5.6
2.2
 
 
51
 
2.7
-0.9
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: EMHI[1]
Кліматаграма Таліна
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
56
 
-1.0
-5.9
 
 
36
 
-1.6
-7.1
 
 
37
 
2.3
-4.1
 
 
32
 
9.2
0.6
 
 
36
 
15.3
5.2
 
 
64
 
18.9
9.5
 
 
84
 
21.9
12.7
 
 
86
 
20.4
12.0
 
 
67
 
15.2
7.6
 
 
78
 
9.5
3.8
 
 
70
 
3.5
-0.9
 
 
57
 
0.4
-4.3
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: EMHI[1]
Кліматаграма Валгі
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
56
 
-1.9
-7.1
 
 
40
 
-1.7
-8.3
 
 
42
 
3.4
-4.5
 
 
33
 
11.3
0.7
 
 
53
 
17.8
5.6
 
 
83
 
20.8
9.8
 
 
68
 
23.3
12.2
 
 
85
 
21.8
11.2
 
 
59
 
15.9
6.8
 
 
72
 
9.7
2.9
 
 
57
 
2.9
-1.7
 
 
56
 
-0.8
-5.8
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: EMHI[1]

Сярэдняя тэмпература паветра ў Эстоніі, паводле даных шматгадовых назіранняў за перыяд 1961—1990 гг., складае ад +4,1 °C да +6,3 °C, за перыяд 1981—2010 гг. — ад +4,9 °C да +7,1 °C. Самая высокая сярэднегадавая тэмпература адзначаецца ў раёнах Саарэмаа і Хіюмаа (+6...+7 градусаў), самая нізкая — у раёнах Ляэнэ-Вірумаа і Йыгевамаа (+4,9...+5,3 °C). Самы халодны месяц — люты з сярэдняй тэмпературай ад −1,8 °C на астравах да −6,0 °C на мацерыку. Самы цёплы месяц — ліпень, яго сярэднясутачная тэмпература складае ад +16,9 °C да +18,0 °C (звесткі за перыяд 1981—2010 гг.)[1]. Параўнальна невялікая амплітуда сярэднясутачных тэмператур лютага і ліпеня характарызуе ўмеранасць эстонскага клімату.

Рэкордна цёплым месяцам быў ліпень 2010 года ў Нарва-Йыэсуу, яго тэмпература склала +23,4 °C. Рэкордна халодным месяцам быў студзень 1987 года, тады ў Нарве сярэдняя тэмпература склала -18,0 °C.[2]

Абсалютны максімум тэмпературы паветра ў Эстоніі складае +35,6 °C, ён зафіксаваны на метэастанцыі Выру 14 жніўня 1992 года[3]. 7 жніўня 2010 года ў Нарва-Йыэсуу зафіксавалі тэмпературу +35,4 °C[4]. Тартускі рэкорд +35,2 °C, зафіксаваны 2 жніўня 1896 года[5], з'яўляўся рэкордам Эстоніі да 1992 года, гэта значыць 96 гадоў.

Абсалютны мінімум тэмпературы паветра ў Эстоніі складае −43,5 °C, ён быў адзначаны 17 студзеня 1940 года ў Йыгева[6].

Ападкі, адносная вільготнасць паветра і воблачнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднегадавая сума ападкаў — ад 535 мм на востраве Кіхну да 727 мм у Куўзіку. Адносная вільготнасць паветра, як правіла, высокая і за год складае ад 79 % у Выру да 84 % на астравах[7]. Колькасць дзён з ападкамі — ад 102 на востраве Кіхну да 127 на мацерыку. Ніжняя воблачнасць складае 4,8...5,7 балы[8].

Скорасць ветру[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя скорасць ветру ў Эстоніі — ад 2,7 м/с на мацерыку да 6,6 м/с на астравах[9].

Сонечнае ззянне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя працягласць сонечнага ззяння ў годзе — ад 1628 гадзін у Тыраверэ да 1926 гадзін у Вільсандзі.[10]

Горад Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Вільсандзі 33 62 134 196 290 319 302 252 172 101 40 25 1926
Выру 33 61 121 171 252 273 258 216 134 83 30 19 1651
Йыгева 34 62 126 176 266 282 264 219 131 80 26 19 1685
Куўзіку 28 59 128 180 266 291 263 214 135 86 29 16 1695
Нарва 32 60 127 183 271 297 280 221 133 73 23 16 1716
Пярну 34 63 124 178 260 291 268 224 140 93 38 26 1739
Рыстна 29 60 124 187 285 314 294 240 159 97 37 22 1848
Талін 25 56 126 186 277 304 279 229 140 90 30 18 1760
Тарту 36 65 133 180 259 284 265 217 138 85 32 23 1717
Тыйрыкая 33 60 122 176 262 287 271 217 133 83 29 22 1695
Тоама 30 56 125 173 250 292 261 216 129 76 26 19 1653
Тыраверэ 35 62 123 170 248 266 255 210 128 80 28 23 1628

Кліматаграма[правіць | правіць зыходнік]

У зводнай табліцы прыведзены кліматычныя даныя Эстоніі: тэмпература паветра, вільготнасць паветра, сума сонечнай радыяцыі, скорасць ветру.[11]

Перыяд Сту, °C Лют, °C Сак, °C Кра, °C Май, °C Чэр, °C Ліп, °C Жні, °C Вер, °C Кас, °C Ліс, °C Сне, °C Год, °C Год, % Год, кВтч/м² Год, м/с
Вільяндзі −4,8 −5,1 −1,2 5,5 11,7 15,9 18,2 17,0 11,8 6,2 0,1 −3,9 6,0 72,7 1041 3,0
Выру −5,7 −6,0 −1,7 5,7 12,0 16,0 18,3 17,0 11,7 6,0 −0,5 −5,0 5,7 73,5 1015 3,2
Кохтла-Ярвэ −5,0 −5,9 −2,4 3,8 9,7 14,4 17,1 16,3 11,6 6,4 0,6 −3,3 5,3 74,7 1034 3,0
Курэссаарэ −0,7 −2,4 −0,1 4,6 10,0 14,4 17,3 16,9 12,4 7,2 2,4 −0,1 6,9 80,2 1088 4,6
Нарва −4,8 −5,5 −2,4 4,8 9,8 15,1 18,4 16,7 11,7 6,2 0,4 −3,3 5,7 77,8 1037 3,5
Пярну −3,5 −4,4 −1,1 4,9 11,3 15,3 18,1 16,9 11,9 7,0 1,5 −1,8 6,4 80,5 1041 3,8
Талін −3,4 −4,3 −1,2 4,5 10,0 14,2 17,2 15,9 11,1 6,4 1,2 −1,9 5,9 80,1 1052 3,6
Тарту −4,5 −5,3 −1,3 5,5 11,3 15,0 17,6 16,2 11,0 6,0 0,5 −3,2 5,8 78,6 990 3,7

Зноскі