Валга
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Валга (эст.: Valga, ням.: Walk) — горад на поўдні Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Валга.
Першы ўспамін пра горад датуецца 1286 г. У 1584 г. ад Стэфана Баторыя, паселішча атрымала статус горада.
Валга з'яўляецца важным транспартным вузлом краіны. Насельніцтва на пачатак 2009 складала 14153 чал.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размешчаны на рацэ Педэлі (басейн возера Выртс'ярв). Ушчыльную прымыкае да латвійскага горада Валка, складаючы з ім, па сутнасці, адзіны горад. Плошча горада складае 16,5 км².
Горад знаходзіцца на скрыжаванні шашэйных і чыгуначных дарог. Горад перасякаюць шашы ў напрамку на Йыхві — Нарва, Уўлу (Пярну), Выру, Рыга. Чыгуначныя шляхі Талін — Тарту — Рыга злучаныя праз Тапу з магістраллю Талін — Нарва — Санкт-Пецярбург. Валга перасякае шлях у кірунку Выру — Пячоры на Пскоў. Адлегласць ад горада да Тарту па шашы складае 89 км, да Пярну — 144 км, да Таліна — 245 км, да Рыгі — 175 км, да Пскова — 170 км.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Уна Лахт — эстонскі пісьменнік
- Казімір Свёнтак (1914 — 2011) — царкоўны дзеяч, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі
Зноскі
- ↑ а б Maakatastri statistika — Land Board. Праверана 19 кастрычніка 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валга
- Афіцыйная старонка