Княжацкі палац у Манака
Славутасць | |
Княжацкі палац у Манака | |
---|---|
43°43′53″ пн. ш. 7°25′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | palais.mc/en/index.html |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Княжацкі палац у Манака (фр.: Palais de Monaco) — афіцыйная рэзідэнцыя кіраўнікоў Манака з роду Грымальдзі. Палац заснаваны як генуэзская крэпасць у 1191 годзе, затым многа пашыраўся і перабудоўваўся. Пачынальна з канца XIII стагоддзя палац належыць генуэзскаму роду Грымальдзі.
Гісторыя палаца
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку княства кіравалася ў якасці феадальнага ўладання, з XVII стагоддзі Грымальдзі сталі кіраваць у якасці суверэнных кіраўнікоў Манака, аднак ім прыпадала ўвесь час знаходзіцца ў ненадзейных дыпламатычных дамовах са сваімі мацнейшымі суседзямі. У той час, як іншыя еўрапейскія суверэны будавалі раскошныя палацы ў барочным стылі, развага патрабавала таго, каб палац быў надзейна ўмацаваны. Гэта ўнікальнае патрабаванне для еўрапейскіх палацаў таго часу зрабіла княжацкі палац унікальным архітэктурным аб’ектам для свайго часу. Аднак гэта не перашкодзіла на 20 лет заняць палац французам у канцы XVIII стагоддзя.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Унікальнасць палаца складаецца яшчэ і ў тым, што ў адрозненне ад астатніх еўрапейскіх палацаў, ён з’яўляўся адзінай рэзідэнцыяй князёў Манака на працягу больш чым сямі стагоддзяў, у сувязі з чым фінансавае і палітычнае становішча дому Грымальдзі непасрэдна адлюстравана ў архітэктуры.
У 1997 Грымальдзі адсвяткавалі ў палацы 700 гадоў свайго кіравання ў Манака. У наш час палац па ранейшаму з’яўляецца княжацкай рэзідэнцыяй.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.