Кобрынскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кобрынскія замкі — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаванняў 14—18 ст. у Кобрыне.

Размяшчаліся на р. Кобрынцы, на месцы ранейшага дзядзінца і вакольнага горада Кобрына. Паводле інвентара 1597 года, комплекс складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў. Замкі былі ўмацаваны сценамі з гародзен і вежамі, адна з якіх была адначасова і млыном. Збудаванні мелі гонтавыя дахі. Ва ўнутраным двары стаялі драўляныя гаспадарчыя і жылыя пабудовы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. — Мн., 1978.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, c. 372