Кодзі Гакпа
Агульная інфармацыя | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 мая 1999[1] (25 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 193 см[3] | |||
Вага | 76 кг | |||
Пазіцыя | left winger, цэнтральны нападнік | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кодзі Га́кпа (нідэрл.: Cody Gakpo; нар. 7 мая 1999) — нідэрландскі футбаліст, вінгер англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Гакпа ёсць выхаванцам акадэміі ПСВ, якую скончыў і дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2018 годзе. Ужо паводле вынікаў сезона 2021—2022 гадоў ігрок быў абраны Найлепшым нідэрландскім футбалістам.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]ПСВ
[правіць | правіць зыходнік]Гакпа з'яўляецца выхаванцам клубнае акадэміі ПСВ. У сезоне 2016—2017 гадоў далучыўся да складу моладзевай дружыны клуба, вядомай як «Ёнг ПСВ». Тамака і дэбютаваў у Эрстэдывізіі 4 лістапада 2016 года ў матчы супраць «Хелманд Спорта». З цягам некалькіх гадоў зарэкамендаваў сябе і ў сезоне 2018—2019 гадоў гадоўным трэнерам ПСВ Маркам ван Бомелем быў пераведзены ў шэрагі асноўнае каманды. Тым не менш, адразу прабіцца ў склад у іграка не атрымалася і пэўны час ён ці сядзеў на лаве запасных, ці меў выступы за рэзервовую каманду, дзе стала адзначаўся галамі. Урэшце, 22 снежня 2018 года Гакпа дэбютаваў у складзе ПСВ, памяняўшы ў другім тайме Стэвена Бергвейна ў матчы супраць АЗ (3:1)[4]. Прарыўным сезонам дзеля іграка стаў 2019—2020, калі Гакпа ў 25 матчах лігі адзначыўся 7 галамі ў брамы сапернікаў.
13 верасня 2020 года ў першы гульнявы дзень сезона 2020—2021 гадоў Гакпа двойчы ўключыў мяч пад папярэчку брамы «Гронінгена», здабыўшы для эйндговенцаў перамогу з лікам 3:1[5]. 24 верасня доблем адзначыўся ў матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць славенскай «Муры» (5:1), што дазволіла ПСВ закрочыць у асноўны раўнд спаборніцтваў[6]. У фінале Кубка Нідэрландаў 2022 года Гакпа забіў пераможны гол у браму «Аякса». 31 жніўня 2022 года зарабіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Валендама» (7:1)[7].
«Ліверпул»
[правіць | правіць зыходнік]28 снежня 2022 года Гакпа пагадзіўся падпісаць дагавор з англійскім «Ліверпулам», як толькі адчынілася трансфернае акно 1 студзеня 2023 года[8]. Як паведамлялася, кантракт іграка разлічаны на пяць з паловай гадоў, што каштавала англічанінам ад 35,4 да 44,3 млн фунтаў стэрлінгаў. Згодна з гэтым ПСВ, як мяркуецца, атрымаў рэкордныя грошы за футбаліста[9].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2022
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2021, 2022
«Ліверпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Cody Gakpo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ https://www.transfermarkt.com/cody-gakpo/profil/spieler/434675
- ↑ «PSV Eindhoven vs AZ Alkmaar.». Sky Sports.
- ↑ Elfrink, Rik (13.09.2020). «PSV pakt belangrijke uitzege in Groningen, met dank aan Cody Gakpo». Brabants Dagblad
- ↑ «PSV cruise to a 5–1 win over NS Mura». PSV.
- ↑ «Gakpo stars as PSV hit seven past Volendam». Football Oranje.
- ↑ «Liverpool reach agreement for Cody Gakpo transfer». Liverpool F.C.
- ↑ «Cody Gakpo: Liverpool reach agreement with PSV Eindhoven to sign forward». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)