Махамед Салах
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Махамед Салах Хамед Махрус Галі | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Мо, Фараон, Кароль Егіпта | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 чэрвеня 1992[1][2][3] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[5] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Махамед Салах (араб. محمد صلاح حامد محروس غالى; нар. 15 чэрвеня 1992) — егіпецкі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Егіпта.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Макаўлун»[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютыраваў за клуб 3 траўня 2010 года ў матчы супраць «Эль-Мансуры».
Свой першы гол забіў 25 снежня 2010 года, у матчы супраць «Аль-Ахлі».
«Базель»[правіць | правіць зыходнік]

10 красавіка 2012 года Махамед падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базелем», дзеля таго каб Махамеду было зручна ў Швейцарыі, «Базель» падпісаў яго аднаклубніка Махамеда Эль-Нэні.
23 чэрвеня 2012 года Махамед дэбютыраваў за «Базель» у перадсезонным матчы супраць «Сцяўа», у тым матчы Салах забіў гол.[6]
12 жніўня Салах дэбютыраваў у Чэмпіянаце Швейцарыі ў матчы супраць «ФК Туна»,[7] свой першы гол у чэмпіянаце забіў у матчы супраць «Лазаны».
У «Базелі» састаяўся дэбют Салаха ў Лізе Еўропы, Свой першы гол там забіў 11 красавіка 2013 гола ў матчы супраць «Тотэнхэма».[8]
У сезоне 2012/2013 Салах стаў чэмпіёнам Швейцарыі[9] і фіналістам кубка Швейцарыі.[10]
У сезоне 2013/2014 забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, гэта здарылася ў матчы супраць «Чэлсі»,[11] той гульнёй Салах паразіў Жазэ Маўрынью і той купіў яго ў «Чэлсі».
«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]
27 студзеня 2014 года Салах перайшоў у «Чэлсі» прыблізна за 11 мільёнаў фунтаў.[12]
Дэбютыраваў у Англійскай Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Ньюкасла Юнайтэд».[13]
Свой першы гол забіў 22 сакавіка 2014 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала» у тым матчы «сінія» пераможылі з вынікам 6-0, а гол Салаха стаў апошнім.[14]
У стартавым складзе ўпершыню дэбютыраваў у красавіке ў матчы супраць «Сток Сіці», у тым матчы Салах забіў гол аддаў асіст і зарабіў пенальці.[15]
За «Чэлсі» у сезоне 2015/2016 Салах сыграў толькі 3 матчы, таму 2 лютага 2015 года сышоў у арэнду ў «Фіярэнціну».
«Фіярэнціна» (арэнда)[правіць | правіць зыходнік]
Салах за «Фіярэнціну» Дэбютыраваў у Серыі A ў матчы супраць «Аталанты».[16]
Упершыню у стартавым складзе выйшаў 14 лютага 2015 года ў матчы супраць «Сасуолы» у тым жа матчы забіў свой першы гол за «фіялак».[17]
Свой першы гол за «Фіярэнціну» у Лізе Еўропы забіў 26 лютага 2015 года, ў матчы супраць «Тотэнхэма», той гол стаў апошнім і дапамог камандзе выйсці ў наступны раўнд.[18]
Фанаты «Фіярэнціны» вельмі любілі Салаха, так у таксама ў Фларэнцыі была папулярна піца «Салах».[19]
Негледзячы на любоў фанатаў Салах вырашыў не заставацца ў арэндзе ў «Фіярэнціне», і сышоў у арэнду ў «Рому».
«Рома» (арэнда)[правіць | правіць зыходнік]
6 жніўня 2015 года Салах перайшоў у арэнду ў «Рому» на сезон 2015/2016, «рымлянам» гэта арэнда абышлася ў 5 мільёнаў еўра,[20] таксама «Рома» мела права выкупу за 15 мільёнаў еўра.[21]
22 жніўня 2015 года Махамед дэбютыраваў за «ваўкоў» у матчы супраць «Элас Вероны»[22]
20 верасня 2015 года Салах забіў свой першы гол за «Рому» у матчы супраць «Сасуолы».[23]
25 кастрычніка 2015 года забіў гол сваёй былой камандзе — «Фіярэнціне», на той матч прыйшло вакол тысячы фанатаў з свісткамі і пры кожным касанні Салахам мяча ўвесь стадыён свісцеў, таму не дзіўна, што Салах у тым матчы палучыў адзіную ў кар’еры чырвоную картку.
«Рома»[правіць | правіць зыходнік]
6 жніўня 2016 года «Рома» аб’явіла аб выкупе Салаха ў «Чэлсі» за 15 мільёнаў еўра.[24]
20 жніўня 2016 года Салах забіў свой першы гол у сезоне 2016/2017 у матчы супраць «Удзінезэ».[25]
6 лістапада 2016 года Салах забіў Хет-трык у матчы супраць «Балоніі», гэта былі адзіныя тры мяча ў той гульне.[26]
У сезоне 2016/2017 Рома стала срэбным прызёрам Серыі А, Махамед сыграў 41 матч, забіў 19 галоў і аддаў 15 асістаў.[27]
«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

22 чэрвеня 2017 года Салах падпісаў кантракт з «Ліверпулам», трансфер абыйшоўся «мэрсісайцам» у 42 мільёна еўра.[28]
12 жніўня 2017 года Махамед дэбютыраваў за «Ліверпул» у матчы супраць «Уотфарда», у гэтым жа матчы забіў свой першы гол.[29]
24 жніўня 2017 года Салах забіў свой першы гол за «чырвоных» у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Гофенгайма».[30]
26 лістапада 2017 года забіў сваёй былой камандзе «Чэлсі» і не стаў святкаваць забіты мяч.[31]
17 сакавіка 2018 года забіў 4 галы ў матчы супраць «Уотфарда», гэта быў першы Хет-трык Салаха за «чырвоных».[32]
24 красавіка 2018 года Салах у паўфінале ЛігІ чэмпіёнаў сустрэўся з «Ромай», той матч *мэрсісайцы* выйгралі з вынікам 5-2, у тым матчы Махамед аддаў 2 асісты і забіў 2 галы якія не святкаваў.[33]
У сезоне 2017/2018 Салах стаў лепшым гульцом Англійскай Прэм’ер-лігі і фіналістам Лігі чэмпіёнаў, пабіў рэкорд Крыштыяну Раналду і Луіс Суарэса па галам за адзін сезон у Англійскай Прэм’ер-лізе — 32 стаўшы лепшым бамбардырам[34], і ўсяго сыграў 52 матчы ў якіх забіў 44 галы і аддаў 16 асістаў.[35]
1 ліпеня 2019 года Салах забіў гол у фінале Лігі чэмпіёнаў, той матч «Ліверпул» выйграў.[36]
У сезоне 2018/2019 Салах сыграў 52 матчы, у якіх забіў 27 галоў і аддаў 12 асістаў, стаў з «Ліверпулам» срэбраным прызёрам і лепшым бамбардырам Англійскай Прэм’ер-лігі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў.[37]
У сезоне 2019/2020 Махамед сыграў 48 матчаў, забіў 23 галы і аддаў 13 асістаў.[38]
У сезоне 2020/2021 «Ліверпул» камандна нічога не выйграў, а Салах сыграў 51 матч, забіў 31 гол і аддаў 6 асістаў.[39]
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютыраваў за дарослую зборную Егіпта 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Сьера-Леонэ.[40]
У кастрычніку 2011 года забіў свой першы гол за зборную у матчы супраць Нігера.
Дайшоў са зборнай да фіналу Кубка афрыканскіх нацый 2017, у фінале Салах аддаў асіст, але Егіпет прайграў 1-2.[41]
Вывеў Егіпет на Чэмпіянат свету па футболе 2018, у Расіі Махамед сыграў з-за траўмы толькі 2 гульні, таксама забіў 2 галы.
Удзельнічаў у хатнім Кубку Афрыканскіх нацый 2019, але яго зборная спынілась на першым раўндзе плэй-оф, Салах сыграў 4 гульні і забіў 2 галы.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Махамед ажаніўся ў 2013 годзе, імя яго жонкі — Магі, у 2014 годзе ў Салаха нарадзілася дачка — Мака, але спачатку Махамед хацеў назваць яе Меккай у гонар свяшчэнага гораду, але потым падумаў, што яе імя будзе гучаць як назава Казіно.
7 лютага 2020 года (у адзін дзень з Джорданам Хендэрсанам) у Салаха нарадзілася другая дачка — Каян.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Камандныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Базель»
- Чэмпіён Швейцарыі (2): 2012/13, 2013/14
«Ліверпул»
- Чэмпіён Англіі: 2019/20
- Уладальнік Кубка Англіі: 2022
- Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2018/19
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019
Асабістыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Самы малады талент Афрыкі: 2012
- Лепшы футбаліст Швейцарыі: 2013
- Лепшы гулец «Ромы»: 2015/2016
- Лепшы гулец месяца ў Англійскай Прэм’ер-лізе: Лістапад 2017, Люты 2018, Сакавік 2018
- Афрыканскі футбаліст года: 2017, 2018
- Футбаліст года ў Англійскай Прэм’ер-лізе: 2017/2018
- Лепшы бамбардзір Англійскай Прэм’ер-лігі: 2017/2018, 2018/2019, 2021/22
- Лепшы гулец «Ліверпула»: 2017/2018
- Прэмія ФІФА імя Ферэнца Пушкаша: 2018
- Лепшы гулец Клубнага чэмпіянату свету па футболе: 2019
- Time 100: 2019
Зноскі
- ↑ Mohamed Salah // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mohamed Salah // FBref.com
- ↑ Mohamed Salah // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ https://www.al-monitor.com/pulse/originals/2018/05/nagrig-has-mixed-feelings-about-mo-saleh-native-son.html
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ «Steaua Bucharest 4-2 Basel — result and match statistics»
- ↑ https://www.kingfut.com/2012/08/12/mohamed-salah-involved-in-all-3-of-basels-goals-on-league-debut/
- ↑ https://www.uefa.com/uefaeuropaleague/match/2010088--basel-vs-tottenham/
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/2012%E2%80%9313_Swiss_Super_League
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/2012%E2%80%9313_Swiss_Cup
- ↑ https://www.uefa.com/uefachampionsleague/match/2011760--chelsea-vs-basel/
- ↑ «Salah Move Completed»
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/25994877
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/26590673
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/26796970
- ↑ «Italian Serie A | Fiorentina 3-2 Atalanta»
- ↑ «Suassuolo 1-3 Fiorentina» Архівавана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/31627545
- ↑ https://www.calciomercato.com/news/fiorentina-due-ristoranti-dedicano-una-pizza-a-salah-288193
- ↑ https://www.theguardian.com/football/2015/aug/06/chelsea-mohamed-salah-loan-roma
- ↑ «Roma, the official arrival of Salah from Chelsea: details of the transfer (Translation)» Архівавана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ «Hellas Verona 1-1 Roma»
- ↑ «Italian Serie A | Roma 2-2 Sassuolo»
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/news/2016/08/03/salah-move-finalised-
- ↑ https://int.soccerway.com/matches/2016/08/20/italy/serie-a/as-roma/udinese-calcio/2305761/
- ↑ https://www.theguardian.com/football/2016/nov/06/mohamed-salah-roma-juventus-bologna-milan-serie-a
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2016
- ↑ https://www.asroma.com/en/news/2017/6/roma-and-liverpool-agree-salah-transfer
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/40835424
- ↑ https://www.theguardian.com/football/live/2017/aug/23/liverpool-v-hoffenheim-champions-league-play-off-second-leg-live
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/42035410
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/43353969
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/43871379
- ↑ https://www.espn.com/soccer/liverpool/story/3495573/liverpools-mohamed-salah-breaks-premier-league-goals-records-wins-golden-boot
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2017
- ↑ https://www.bbc.com/sport/football/48368443
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2018
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2019
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/mohamed-salah/leistungsdaten/spieler/148455/plus/0?saison=2020
- ↑ https://www.goal.com/en/news/89/africa/2011/09/03/2649689/sierra-leone-2-1-egypt-pharaohs-eliminated-from-afcon
- ↑ https://www.theguardian.com/football/live/2017/feb/05/cameroon-v-egypt-afcon-2017-final-live-africa-cup-of-nations
Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Махамед Салах
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Егіпце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Егіпта
- Ігракі зборнай Егіпта па футболе
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Базель
- Ігракі ФК Макаўлун