Колва (прыток Вішэры)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Колва
руск.: Колва
Характарыстыка
Даўжыня 460 км
Плошча басейна 13 500 км²
Басейн Вішэра → Кама → Волга → Каспійскае мора
Расход вады 160 м³/с (каля сяла Камгорт[1])
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне гара Колвінскі Камень
 · Каардынаты 61°27′30″ пн. ш. 58°41′02″ у. д.HGЯO
Вусце Вішэра
 · Месцазнаходжанне за 34 км ад вусця
 · Каардынаты 60°21′56″ пн. ш. 56°33′11″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Пермскі край
Колва (прыток Вішэры) (Пермскі край)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Колва на Вікісховішчы

Ко́лва (руск.: Ко́лва[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, правы прыток ракі Вішэра (басейн Камы).

Даўжыня ракі 460 км. Плошча вадазбору 13 500 км². Сярэдні расход вады 163[2] м³/с (160 м³/с, аб’ём сцёку 5,05 км³/год, каля сяла Камгорт[1]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[1] м/км. Выток ракі знаходзіцца на Паўночным Урале, на паўднёва-ўсходнім схіле гары Колвінскі Камень[1]. Працякае пераважна ў межах заходніх схілаў Паўночнага Урала. Упадае ў Вішэру за 34[3] км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рэчышча Колвы камяністае. Ніжэй сяла Камгорт рака набывае раўнінны характар, шырыня рэчышча дасягае 75 м. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 234 км ад вусця[3].

Прытокі Колвы: Сур’я, Кысур’я, Ямжач, Чышчэва, Вялікі Сусай, Кумай, Нер’я, Нюзім, Аныль, Тулпан, Айя, Чумук, Вялікі Чулан (Гулан), Бярозавая, Вішэрка, Сепія, Ухтым (Ухтыма), Віжаіха, Бубыл, Нізьва, Мудыль, Кемзелка і інш.[3]

Каля ракі знаходзіцца горад Чэрдынь.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Колва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 218. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Река Колва // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 218. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]