Ухіл ракі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ухі́л ракі́, нахі́л ракі́[1] — адносіны падзення ракі, ручая, канала на якім-небудзь яе ўчастку да даўжыні гэтага ўчастку. Запісваецца адноснай велічынёй у праміле, м/км, радзей у працэнтах.

Ухіл звычайна памяньшаецца ад вытоку да вусця, залежыць ад рэльефу мясцовасці, складу і ўласцівасцей горных парод, у якіх праходзіць рэчышча і ўплывае на хуткасць вадатоку. Сярэдні ўхіл вылічваецца на падставе вымярэнняў на асобных участках.

Вызначэнне нахілу праводзіцца у перыяд устойлівай межані.

Для горных рэк складае больш за 10—20 ‰, у раўнінах 1——2 ‰. Для беларускіх рэк уласцівы сярэдні нахіл ад 0,1 ‰ у паўднёвай частцы (рака Прыпяць) да 3 ‰ у малых рэк паўночнай часткі краіны[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).