Перайсці да зместу

Комплекс будынкаў БДАТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Комплекс будынкаў БДАТУ
Краіна
Галоўны корпус

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску ўключае галоўны (1956, арх. М. Бакланаў) і навучальна-лабараторныя карпусы, 6 студэнцкіх інтэрнатаў, сталовую.

Дзякуючы цэласнасці архітэктурнага вырашэння будынак галоўнага корпуса стаў арганічнай часткай забудовы праспекта Незалежнасці.

Галоўны корпус 5-павярховы, П-падобны ў плане, утварае курданёр перад уваходам. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі парадны вестыбюль-фае, 2-светлавая актавая і спартыўная залы, адміністрацыйныя памяшканні, лабараторыі і аўдыторыі размешчаны ў бакавых крылах абапал калідораў, якія злучаюцца з цэнтральнай часткай. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаны порцікам з трохвугольным франтонам і падвойнымі трохчвэртнымі калонамі. Гарызантальная цяга падзяляе будынак на 2 ярусы: ніжні (1—2-гі паверхі) апрацаваны рустам, верхні (у бакавых крылах) — пілястрамі. Пры стварэнні параднага падыходу да будынка па вялікай лесвіцы ўдала выкарыстаны рэльеф.

Інтэрнат

Пастаўленыя па тыпавых праектах будынкі 3-павярховага навучальна-лабараторнага корпуса, 5-павярховых студэнцкіх інтэрнатаў, 2-павярховай сталовай размешчаны ўнутры тэрыторыі комплексу.

  • В. I. Анікін. Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі будынкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.