Копач (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Копач» або «Топач» (польск.: Topacz, Kopacz, Skrzydło, Ropacz) — шляхецкі і дваранскі герб, якім карысталіся 62 роды Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне прынцыпаў блазанавання: у чырвоным полі паднятае ўверх ястрабінае або арлінае чорнае крыло з залатой лапай. Каленам яно звернутае ў правы бок шчыта. У клейнодзе — тры страусавыя пёры. Герб гэты выводзяць з Венгрыі, адкуль ён перанесены ў Польшчу пры Казіміры III Вялікім або Людовіку I Венгерскім.

Першае згадванне 1404 г., у афіцыйным дакуменце — 1413 г. у Літве як «Копач» пад час Гарадзельскай уніі з Польшчаю.

Выкарыстоўваюць[правіць | правіць зыходнік]

Бялошыцкі (Białoszycki), Берултоўскі (Bierułtowski), Бланкенбург (Blankenburg), Бойшоўскі (Bojszowski), Божымоўскі (Borzymowski), Быдлоўскі (Bydłowski), Халчнёўскі (Chalczniowski), Халчыноўскі (Chalczynowski), Халкнёўскі (Chalkniowski), Халкноўскі (Chalknowski), Халуковіч (Chalukowicz), Хвалчнеўскі (Chwalczniewski), Чабелскі (Czabelski), Дмосінскі (Dmosiński), Дзядовіч (Dziadowicz), Гедарвох (Gedorwoch), Гедрох (Giedroch), Градзкі (Grądzki), Гродзіцкі (Grodzicki), Галчыноўскі (Halczynowski), Галкноўскі (Halknowski), Галеноўскі (Hałenowski), Іскра (Iskra), Камёнацкі (Kamionacki), Когкоўскі (Kogkowski), Копач (Kopacz), Копыцінскі (Kopyciński), Копычынскі (Kopyczyński), Корыбскі (Korybski), Крыпскі (Krypski), Крупскі (Krupski), Купчынскі (Kupczyński), Кужескі (Kurzeski), Кужеўскі (Kurzewski), Лісогурскі (Lisogórski), Лога (Loga), Лувчыцкі (Łuwczycki), Лысогурскі (Łysogórski), Меджведзкі (Miedźwiedzki), Медзыблоцкі (Międzybłocki), Моксевіч (Moksiewicz), Мрохоўскі (Mrochowski), Навоі (Nawoy), Педзіцкі (Piędzicki), Пледзіцкі (Plędzicki), Пжецескі (Przecieski), Рац (Rac), Сегрот (Siegroth), Скідзенскі (Skidzieński), Славік (Sławik), Срочкоўскі (Sroczkowski), Старовейскі (Starowieyski), Шашорскі (Szaszorski), Шегрод (Szegrod), Шыгрод (Szygrod), Томковіч (Tomkowicz), Войнеко (Woyneko), Выстеп (Występ), Зегартоўскі (Zegartowski), Зеглінскі (Zegliński), Зерванскі (Zerwański), Жеглінскі (Żegliński).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bartosz Paprocki, «Herby rycerstwa polskiego», Kraków, 1584; (польск.)
  • Simon Okolski, «Orbis Polonus», Kraków, 1642, T. 1-3; (польск.)
  • Ks. Kasper Niesiecki, «Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W.X.L.», Lwów, 1728; (польск.)
  • Лакиер А. Б., «Русская геральдика», 1855, параграф 91, № 252. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]