Корча (піва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Корча
Тып таварны знак, бізнес і прадпрыемства
Заснаванне 1928
Размяшчэнне Flag of Albania.svg Албанія, Корча
Галіна Піваварства
Прадукцыя Піва
Колькасць супрацоўнікаў
  • 125 чал.
Матчына кампанія IHB Group
Сайт birrakorca.com.al
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Плакат з рэкламай піва «Корча»

«Корча»албанская піваварная кампанія, а таксама аднайменны таварны знак і сорт піва. Трэці па аб'ёмах вытворца піва ў Албаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бровар быў заснаваны ў 1928 годзе ў горадзе Корча італьянскім інвестарам Umberto Umberti і албанскім — Selim Mboria. Першапачатковы капітал створанай кампаніі складаў 950 000 франкаў. Вытворчая магутнасць дасягала 20 000 гекталітраў у год — вырабляўся эль, цёмнае піва, бутыляваная вада і лёд.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і ўсталявання камуністычнага рэжыму ў Албаніі, у студзені 1946 года, бровар стаў уласнасцю албанскай дзяржавы. У наступныя дваццаць гадоў ён быў некалькі разоў рэканструяваны, кожны раз павялічваючы аб'ёмы вытворчасці. У красавіку 1994 года, пасля змены палітычнага кіраўніцтва ў краіне, змянення сацыяльнага становішча і лібералізацыі рынку, бровар «Корча» быў набыты на аўкцыёне групай прадпрымальнікаў. У 2004 годзе бровар быў набыты бізнесменам Ірфанам Хюсенбеліу, генеральным дырэктарам IHB Group, які інвеставаў 15 млн еўра ў рэканструкцыю і абнаўленне завода. Бровар зведаў тэхналагічныя і архітэктурныя змены, і, выкарыстоўваючы найноўшыя чэшскія і італьянскія тэхналогіі, стаў вырабляць 120 000 гекталітраў піва ў год. Для вытворчасці піва выкарыстоўваецца вада з прыродных крыніц гары Марава.[1]

У горадзе Корча ў жніўні праводзіцца штогадовы традыцыйны фестываль піва, арганізаваны мясцовым аднайменным піваварным заводам.[2][3]

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак бровара з барам

Піва пад брэндам «Корча» ўключае: белы эль з утрыманнем алкаголю 4,8 – 5,0 % і цёмны эль з утрыманнем алкаголю 5,0 – 5,2 %. Прадаецца ў бутэльках 0,33 і 0,5 літра, а таксама ў кегах па 30 і 50 літраў.

Піва мае шэраг узнагарод за сваю высокую якасць. Прычым першая была атрымана ў год стварэння бровара, у 1928 годзе, у Салоніках, Грэцыя. У 2007 годзе ў Лондане кампанія была ганаравана міжнароднай прэміяй за якасць Quality Crown Award. У 2009 годзе ў Франкфурце прадпрыемству была ўручана ўзнагарода International Arch of Europe Award у катэгорыі, дзе канкуравалі піваварныя прадпрыемствы з 178 краін. Прадукцыя «Корча» шырока распаўсюджана ў Албаніі і экспартуецца за мяжу, у тым ліку ў ЗША, дзе яно папулярна ў штаце Масачусетс.[4] Кампанія «Корча» мае сертыфікат ISO 22000, які з'яўляецца міжнародным стандартам у харчовай прамысловасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.