Космопорт
| «Часопіс „Космопорт“» | |
|---|---|
| | |
| Тып | часопіс |
| Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
| Выдавец | выдавецтва «Минар» |
| Краіна |
|
| Рэдактар | Міхаіл Дзяравянка |
| Тэматыка | папулярная фантастыка |
| Мова | руская мова |
| Перыядычнасць | штомесячна |
| Галоўны офіс | Мінск, Беларусь |
| ISSN | 2308-894Х |
Космопо́рт (бел.: Касмапо́рт) — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс папулярнай фантастыкі[1]. Быў арыентаваны на друкаванне навуковай фантастыкі айчынных і замежных аўтараў, а таксама тэматычнай публіцыстыкі.
Гісторыя выдання
[правіць | правіць зыходнік]Быў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ў дзяржаўным рэестры сродкаў інфармацыі ў чэрвені 2013 года. Тэрыторыя распаўсюджвання — Рэспубліка Беларусь, Дзяржава Ізраіль, краіны СНД, краіны Еўрапейскага Саюза, Злучаныя Штаты Амерыкі. Часопіс публікаваў фантастычныя творы, якія раней не друкаваліся на рускай мове, у тым ліку ў інтэрнэце. Пілотны нумар з'явіўся ў канцы лета 2013 года. Пачынаючы з 2014 года, часопіс стаў ганарарным для аўтараў. Са студзеня 2014 года выдаваўся штомесячна[2]. У жніўні 2014 года «Космопорт» атрымаў прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі і быў унесены ў Залу славы еўрапейскай фантастыкі ў катэгорыі «найлепшы часопіс»[3].
У Беларусі «Космопорт» распаўсюджваўся праз «Белсаюздрук» і пошту, аднак тыраж яго падаў, і ў 2015 годзе часопіс перастаў выходзіць[4]. Усяго свет пабачылі 14 нумароў выдання.
Супрацоўнікі і аўтары выдання
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны рэдактар Міхаіл Дзеравянка, намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Булыга, шэф-рэдактар Віталь Пішчанка, мастакі Ірына Лазерка, Наталія Кляўцэвіч (Кляўцэвіч таксама адказвала за дызайн і вёрстку).
Зноскі
- ↑ Журнал «Космопорт». Лаборатория Фантастики (30 чэрвеня 2013). Праверана 24 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ «Космопорт»(недаступная спасылка). ЛитКритика.by. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ https://euroradio.fm/belarusy-atrymali-mizhnarodnyya-uznagarody-za-navukovuyu-fantastyku
- ↑ https://belisrael.info/?p=13583
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх